Блог Спортивный канал

Праект Сяргея Гудзіліна «Новая Алімпія»

– На гэты момант праект «Новая Алімпія» не завершаны, – гаворыць Сяргей Гудзілін. Пачалося ўсё ў 2012 годзе падчас падрыхтоўкі фотарэпартажу для газеты «Наша Ніва». Тады я здымаў фінальныя прагоны і рэпетыцыі параду да Дня Незалежнасці 3 ліпеня. Эстэтыка гэтых парадаў, іх аўдыявізуальны складнік проста не пакінулі мне выбару, і я працягнуў здымкі праз год і планую развіваць гэтую тэму далей. Гэта праект пра масавы непрафесійны спорт з элементамі прапаганды, гэта візуальная характарыстыка спецкурса «Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы», яго кульмінацыйная частка.

Источник

Автор

Комментарии

  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья