Tribuna/Велоспорт/Блоги/Спортивный канал/«Ён і сваё не шануе, і моўную сітуацыю баскаў ня ведае». Iспанка, якая пiша вершы на мове, - аб Кiрыенка

«Ён і сваё не шануе, і моўную сітуацыю баскаў ня ведае». Iспанка, якая пiша вершы на мове, - аб Кiрыенка

Верш Анхелы Эспiносы са зборніка “Раяль ля мора”:

28 апреля 2016, 16:43
3
«Ён і сваё не шануе, і моўную сітуацыю баскаў ня ведае». Iспанка, якая пiша вершы на мове, - аб Кiрыенка

Верш Анхелы Эспiносы са зборніка “Раяль ля мора”:

Горад

Легенда абвяшчае, што дзесьці ёсьць горад,

Восеньню золата і агню,

Дзе зіма разразае паветра, як тысяча нажоў,

Пакідаючы кроплі крыві, зь якіх будуць расьці кветкі

Вясны, якая заўсёды спазьняецца.

Горад, які абмываецца успамінам пра паўночнае мора

Ды старадаўныя сны.

Дзесьці ёсьць горад, дзе трэба прабачаць неба

За ягоную шэрасьць, за шчырасьць.

Горад, куды ўсмешкі ідуць на сьмерць,

Дзе хаваецца каханьне пад белай коўдрай,

А паэзія пад зямлёй.

Горад, які выжыў сто бітваў,

Верхам на першабытным кані.

Горад, дзе, быць можа, жыве той чалавек,

І губляецца сярод сумных, чужых твараў у мэтро,

І адначасова бачыш, і ня бачыш.

Горад, дзе хтосьці знаходзіць шчасьце...

А хтосьці, ну, ня тое, праўда, што шчасьце,

Але вельмі падобнае адчуваньне.

Гэтага дастаткова.

Другие посты блога

Все посты