На мінулых выходных у «Лагойску» ладзіўся фестываль сноўбордзінгу «Snowboard Fest» з ежай, музыкай, б̶л̶э̶к̶д̶ж̶э̶к̶а̶м розыгрышам паездкі ў Букавель. Эфектнай кульмінацыяй фестывалю былі спаборніцтвы ў джыбінгу – катанні па перашкодах гарадской прасторы – удзел у якіх узялі каля 30 удзельнікаў, малодшаму з якіх толькі дзевяць год.