Подержи мое пиво
Блог

«Стадыён «Дынама» стане самым вялікім канцэнтрацыйным лагерам у Еўропе». Лепшы спартыўны гумар ад телеграм-канала з жартамі пра дзяржпрапаганду

На днях у галоўным сатырычным телеграм-канале краіны «Советская Белоруссия», які па-майстэрску капіяваў стылістыку дзяржпрапаганды, з’явіўся вельмі дзіўны пост. Яго прысвяцілі адной з вядомых гімнастак і выканалі ў неўласцівай грубай манеры, якая пераходзіць усе рамкі дазволенага. Потым выйшла яшчэ некалькі – з абразамі ў адрас лідэраў пратэстаў. Закраліся падазрэнні, што канал захапілі, а адміністратар затрыманы – пазней гэтая інфармацыя пацвердзілася. Падпісчыкі тут жа сталі масава сыходзіць – за два дні лічыльнік зваліўся з 30 тысяч да 13-ці.

На наступны дзень «Наша Ніва» даведалася, што затрыманага адміна «Советской Белоруссии» клічуць Сяргей Буевіч – яму 36 гадоў і працуе ён кладаўшчыком у лагістычным цэнтры. Як распавёў аўтар у судзе, арыштавалі яго не за насмешкі над дзяржпрапагандай, а за карцінкі ў іншым ТГ-канале. У 2019-м ён размясціў калаж з нацысцкай сімволікай «у якасці жарту»: 

– У той час было каля 60 падпісчыкаў, я не разглядаў гэта як дэманстрацыю. Я прызнаю сваю віну, – сказаў Буевіч. Ён таксама прызнаў сябе вінаватым у эпізодзе непадпарадкавання міліцыі пры затрыманні, патлумачыўшы, што «знаходзіўся ў стане стрэсу і таму неадэкватна адрэагаваў». 

Суддзя Ярохіна прызнала Буевіча вінаватым па абодвух артыкулах: дэманстрацыя нацысцкай сімволікі і непадпарадкаванне. Прысуд: 25 сутак адміністрацыйнага арышту. Але, магчыма, гэта яшчэ не ўсё. Асобную справу могуць завесці і па сатырычным канале. Падобны выпадак адбыўся на гэтым тыдні – 26-гадовая выкладчыца музыкі размясціла ў Twitter гумарыстычны запіс, у якім перарабіла некалькі слоў у афіцыйным беларускім гімне пад актуальныя падзеі ў краіне. Сумны вынік выклікае здзіўленне – узбуджана крымінальная справа за здзек над дзяржаўным сімвалам.

Нягледзячы на сумную нагоду, мы сабралі самыя лепшыя жарты аб спорце, якія толькі можна ўбачыць на старонках выдання «Советская Белоруссия». Гэтыя пасты так удала імітавалі стыль дзяржпрапаганды, што некаторыя з іх распаўсюджваліся па сетцы карыстальнікамі пад выглядам рэальных навін. Вось вы зможаце адрозніць: фэйк ці не?

 

***

МАК vs НАК

«СыНОК МОКу не ок». Как байнет отреагировал на позицию МОК по замене Лукашенко на Лукашенко

Адмена чэмпіянату свету па хакеі-2021

«Саша, у нас отмена!» Реакция байнета на то, что у Лукашенко забрали хоккейный ЧМ

«Мінская лыжня»

«Минская лыжня» как бенефис Лукашенко: раздавал автографы, выиграл эстафету с призером ЧМ в составе, призвал не «париться» по ситуации с НОК 

Дар’я Домрачава

Домрачева наконец-то вспомнила о Беларуси: поздравила олимпийский комитет, который и не думал защищать атлетов от репрессий (за что получил санкции от МОК) 

SOS_BY vs Падпісанты праўладнага ліста

Герасименя размазала Лукашенко в открытом письме: она давно гордится народом, видит важную роль спорта в протестах и борется за отмену турниров в Беларуси 

Футбол Беларусі

«Можно посла Бельгии выслать». Шок и смех байнета после рекордных 0:8 сборной Беларуси – ее сравнили с ОМОН, а еще нашли кукловодов прямо на поле 

Здаровы лад жыцця

Ностальгия-FM: «квадрат», «голова», «двадцать одно» и другие любимые игры детства, в которые можно сыграть с соседями во дворе 

***

А які жарт вам спадабаўся больш за ўсё? Напішыце ў каментарах!

Скрыншоты: Телеграм-канал «Советская Белоруссия»

Комментарии

Возможно, ваш комментарий – оскорбительный. Будьте вежливы и соблюдайте правила
  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья