Weekend on Working Streets
Блог

Мікіта Шапіра. Уражанні ад фільму «Якаў Шапіра. Адзін за ўсіх...»

23 лістапада адбылася прэм’ера дакументальнага фільму «Якаў Шапіра. Адзін за ўсіх…”, прысвечанага жыццёваму шляху легендарнага трэнера Беларусі.

 

Увесь фільм “Якаў Шапіра. Адзін за ўсіх…”

Мы папрасілі сына Якава Міхайлавіча, Мікіту Шапіра, які з’яўляецца трэнерам па спорце ў мінскім Тарпеда, падзяліцца сваімі ўражаннямі пасля прагляду фільма.

Мікіта, учора ўвечары быў паказаны на тэлеканале “Беларусь 1” фільм пра Якава Міхайлавіча, якія ўражанні ён пакінуў ?

– Фільм добры, мне спадабаўся.

Як ты думаеш, атрымалася ў аўтараў раскрыць тэму ?

– Увогуле, па вялікім рахунку практычна ўсё распавялі, што было звязана з жыццём бацькі ў футболе.

У фільме былі кадры відавочна знятыя яшчэ ўлетку, як доўга рыхтаваўся гэты фільм ?

– Так, улетку, 11 ліпеня, гэта ўгодкі смерці бацькі, мы сабраліся ўсімі яго выхаванцамі, Міраненкаў, Капскі, Пунтус, і прыехала Белтэлерадыёкампанія, здымала іх усіх, як сядзелі пад шатром, успаміналі бацьку. А фільм можна сказаць з лета яны рыхтавалі яго, гэта значыць не за тыдзень ён быў зняты, не за два, не за месяц, а крыху больш.

Перад фільмам, у праграме “Добрай раніцы, Беларусь” была невялікая гутарка з яго суаўтарам Ганнай Эйсмант, якая адзначыла, што ў іх атрымалася зняць даволі шмат людзей у ім, звязаных з Якавам Міхайлавічам. Як ты лічыш хто б мог яшчэ распавесці пра яго ?

– Можа быць Малееў Юрый Іванавіч мог бы даць інтэрв’ю яшчэ. Ён чалавек, з якім бацька быў доўгі час, быў блізкі і спачатку гуляў у яго, потым тата зрабіў яго трэнерам. А пазней, пасля смерці бацькі, Малееў узначаліў гэту каманду, ён быў, можна сказаць, такім важаком, лідарам у камандзе бацькі. Таму можа быць у яго яшчэ варта было б узяць інтэрв’ю. А так па вялікім рахунку атрымалася паразмаўляць з усімі.

І вядома ж нельга не спытаць цябе пра інтэрв’ю з Міхаілам Мікалаевічам Міраненкавым, які напрыканцы фільму выказаў такія словы надзеі на тое, што ты працягнеш справу бацькі.

– Вы ведаеце, да гэтага яшчэ так далёка, цяпер хоць бы скончыць на катэгорыю “А” (трэнерская катэгорыя – прэс-служба “Тарпеда”), набрацца досведу. Міхаіл Мікалаевіч сказаў, а яго падводзіць нельга, – таму вядома буду імкнуцца. Ёсць такія думкі ў будучыні быць галоўным трэнерам. Вядома хацелася б у памяць пра бацьку стаць чэмпіёнам і, скажам так, гэты медаль адвезці на могілкі да бацькі, пакінуць там, гэта было б яго.

Комментарии

Возможно, ваш комментарий – оскорбительный. Будьте вежливы и соблюдайте правила
  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья