Tribuna/Футбол/Блоги/Weekend on Working Streets/Вельмі крутая аўтэнтычная форма мінскага «Тарпеда»

Вельмі крутая аўтэнтычная форма мінскага «Тарпеда»

Тарпеда Мінск рады прадставіць нашым заўзятарам новую эксклюзіўную форму каманды да 70-годдзя клуба. Дызайн быў распрацаваны супрацоўнікамі клуба і выраблены італьянскай кампаніяй “Macron”.

Автор — Аўтазаводзец
6 апреля 2017, 18:15
31
Вельмі крутая аўтэнтычная форма мінскага «Тарпеда»

«Тарпеда» Мінск прадстаўляе новую эксклюзіўную форму ў сезоне 2017!

ПФК «Тарпеда» Мінск рады прадставіць нашым заўзятарам новую эксклюзіўную форму каманды да 70-годдзя клуба.

Дызайн быў распрацаваны супрацоўнікамі клуба і выраблены італьянскай кампаніяй “Macron”.

Сучасная форма з гістарычным адценнем – менавіта так можна акрэсліць экіпіроўку Тарпеда.

Яна выканана ў традыцыйных чорна-Белых колерах і прадстаўлена 2 камплектамі.

Асноўнай і дадатковай формай брамнікаў з’яўляюцца чорная і жоўтая.

Залаты колер элементаў сімвалізуе гісторыю перамог і дасягненняў аднаго з найстарэйшых футбольных клубаў Беларусі.

70 год мінскага «Тарпеда» – гэта частка гісторыі нашага горада. Менавіта таму адным з цэнтральных элементаў формы з’яўляюцца абрысы беларускай сталіцы.

Для гэтага былі абраныя 5 найбольш значных архітэктурных сімвалаў Мінску, адным з якіх для нас з’яўляецца аўтазаводскі стадыён – месца, дзе клуб заваёўваў найбольшую колькасць сваіх тытулаў.

На форме змешчаны і ўжо прадстаўлены раней юбілейны сімвал клуба з самай першай літарай Т.

З 1947 г. узяты і варыянт Чорна-Белых гетраў, якія былі ў «Тарпеда» падчас яго першага чэмпіянату.

Абодва варыянты формы змяшчаюць традыцыйныя тарпедаўскія вертыкальныя рыскі.

Нумары футбалістаў маюць залаты контур і невялікі сімвал юбілею, а пад каўнерам вышыты слоган “70 год вернасці”.

Прозвішчы гульцоў на спіне выкананы на беларускай мове.

Такім чынам у сезоне-2017 мінскае «Тарпеда» будзе выходзіць на поле ў эксклюзіўнай форме, якая прымеркавана да юбілею нашага клуба.

п.с. Падпісвайцеся на старонкі «Тарпеда» Мінск у сацыяльных сетках:

Афіцыйны сайт:http://www.tarpeda.org

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты