Tribuna/Футбол/Блоги/Weekend on Working Streets/Чаму Тарпеда Мінск павіншавала капітана зборнай Беларусі па хакеі Андрэя Стася

Чаму Тарпеда Мінск павіншавала капітана зборнай Беларусі па хакеі Андрэя Стася

Аўтазаводзец Андрэй Стась абраны капітанам нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі!

Автор — Аўтазаводзец
20 апреля 2017, 11:43

Наш Кэп!

Аўтазаводзец Андрэй Стась абраны капітанам нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі!

Вядома, што Андрэй з дзяцінства з’яўляецца шчырым прыхільнікам мінскага Тарпеда.

У сваіх шматлікіх інтэрв’ю капітан галоўнай хакейнай каманды нашай краіны неаднаразова выказваўся ў падтрымку Чорна-Белых:

“Дасюль узгадваю часы, калі ў футбольнай “вышцы” гуляла Тарпеда. А калі яшчэ быў матч з мінскім “Дынама” – увогуле атас, нібыта вайсковае становішча на раёне. Усе крамы зачыняліся, ралеты апускаліся, шмат міліцыі, вакол аўтазакі…

З сябрамі па двары стараліся быць на стадыёне на кожным тарпедаўскім матчы. Зараз чуў, каманда адраджаецца, ужо ў Першай лізе. Шчыра гэтаму рады, бо гэта ж частка майго дзяцінства і юнацтва.” Выданне “Прэсбол”.

Прафесійны футбольны клуб “Тарпеда” Мінск шчыра віншуе Андрэя з абраннем капітанам зборнай і зычыць лідару нашай нацыянальнай каманды бліскучага выступу на чэмпіянаце свету па хакеі, які ўжо 5 траўня стартуе ў Францыі і Нямеччыне.

Старонкі Тарпеда Мінск у сацыяльных сетках:

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты