Tribuna/Футбол/Блоги/Weekend on Working Streets/70 год Тарпеда Мінск: бясплатны ўваход увесь сезон і запрашэнне на першы хатні матч!

70 год Тарпеда Мінск: бясплатны ўваход увесь сезон і запрашэнне на першы хатні матч!

Тарпеда Мінск запрашае на першы хатні матч у сезоне! І робіць падарунак усім заўзятарам: у гонар 70-годдзя клуба ўваход на ўсе гульні Чорна-Белых дома - будзе вольным!

Автор — Аўтазаводзец
24 апреля 2017, 10:01

Мінскае Тарпеда запрашае на першы хатні матч у сезоне!

Мы рады паведаміць, што ў гонар святкавання 70-годдзя клуба, уваход у 2017 годзе падчас усіх гульняў Чорна-Белых дома – будзе вольным!

29 красавіка на стадыёне “Тарпеда” наша каманда ў 4 туры сустрэнецца з футбольным клубам “Асіповічы”.

Адкрыццё сезона на легендарнай аўтазаводскай футбольнай арэне адбудзецца ў 18:00.

Капітан мінскага Тарпеда, № 5 абаронца Арцём Сокал на афішы да матчу:

Шчыра запрашаем заўзятараў Чорна-Белых і ўсіх аматараў беларускага футбола!

Стадыён “Тарпеда” знаходзіцца на вул. Катоўскага, 2 (ст.м. Аўтазаводская).

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты