Tribuna/Футбол/Блоги/Weekend on Working Streets/Стылёвыя бясплатныя праграмкі Тарпеда Мінск

Стылёвыя бясплатныя праграмкі Тарпеда Мінск

Падчас матчу 4 тура на стадыёне «Тарпеда» распаўсюджваліся бясплатныя стылёвыя праграмкі Чорна-Белых. Наклад яшчэ невялікі, але клуб плануе пашыраць добрую ініцыятыву.

Автор — Аўтазаводзец
1 мая 2017, 17:43

Праграмкі да матчу 4 тура.

У мінулую суботу, падчас матчу 4 тура з ФК "Асіповічы" сярод заўзятараў Чорна-Белых распаўсюджваліся традыцыйныя тарпедаўскія футбольныя праграмкі.

Яны былі падрыхтаваны адмыслова да першай хатняй гульні аўтазаводцаў і выкананы, як і святочнае лога 70-годдзя клуба, у старым вінтажным стылі.

На першай старонцы, як і на афішах да матчу, быў змешчаны фотаздымак капітана Тарпеда, № 5 Арцёма Сокала.

Праграмкі распаўсюджваліся сярод заўзятараў бясплатна.

ПФК Тарпеда Мінск шчыра дзякуе кампаніі “Зварныя рашэнні” за падтрымку ў іх друку.

Наклад праграмак да матчаў Тарпеда яшчэ зусім невялікі, але мы плануем з цягам часу пашыраць добрую ініцыятыву, якая спадабалася нашым заўзятарам. Усе праграмкі былі распаўсюджаны вельмі хутка.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты