Tribuna/Футбол/Блоги/Weekend on Working Streets/Як выглядае новая хатняя форма Тарпеда Мінск

Як выглядае новая хатняя форма Тарпеда Мінск

Чорна-Белыя працягваюць захоўваць свой стыль і ў сезоне 2018 вярнуліся да традыцыйных вертыкальных рысак на форме. На спіне пад каўнерам вышыты 5 датаў: 🏆 1947 🏆 1962 🏆 1966 🏆1967 🏆 1969!

Автор — Аўтазаводзец
23 апреля 2018, 11:05
7

Як выглядае хатняя форма Тарпеда Мінск.

На мінулы матч з гарадзенскім “Нёманам” футбалісты Тарпеда Мінск выйшлі на поле ў новай хатняй форме каманды.

Чорна-Белыя працягваюць захоўваць свой стыль і ў сезоне 2018 вярнуліся да традыцыйных вертыкальных рысак на форме. Аформлены яны ў выглядзе штрыхоў фарбай, што дадае атакуючага характару і нагадвае аб моцным фірмовым стрыжні тарпедаўцаў.

На грудзі – стылёвы надпіс “Tarpeda”, якім у гэтым годзе аздоблена і ўся экіпіроўка аўтазаводцаў.

Над ім справа вышыты лагатып клуба, ён прысутнічае і на нумарах каманды.

Пад каўнерам на спіне можна заўважыць даты: 1947, 1962, 1966, 1967, 1969. У гэтыя гады Тарпеда Мінск станавілася чэмпіёнам краіны, двойчы (у 1947 толькі заснаваны клуб выйграў і Кубак, гэты поспех быў паўтораны у 1962).

Гетры тарпедаўцаў:

Прозвішчы гульцоў на спіне выкананы на беларускай мове.

Капітан Тарпеда Мінск, Сяргей Лынько, які з’яўляецца выхаванцам тарпедаўскай школы футбола, мае знакавы для заўзятараў 47 нумар, што адсылае нас да вытокаў аднаго з найстарэйшых футбольных клубаў Беларусі.

Другие посты блога

Все посты