Тарпеда Мінск і рок-фэст «Наш дзень» сталі партнёрамі
Кампанія , якая займаецца арганізацыяй беларускіх канцэртаў і Тарпеда, вядомы сваёй беларускамоўнасцю і павагай да нашай культуры - будуць супрацоўнічаць разам.
Беларускі рок-фэст і кампанія "Наш дзень" сталі інфармацыйным партнёрам Тарпеда Мінск. Кампанія , якая займаецца арганізацыяй беларускіх канцэртаў і Тарпеда, вядомы сваёй беларускамоўнасцю і павагай да нашай культуры - будуць супрацоўнічаць разам.
Гэта наш дзень! Больш беларускага футбола і беларускай музыкі!
Ужо зараз на афіцыйным пабліку Тарпеда Мінск: VK.com/tarpeda1947 можна выйграць квіткі на новы, выключна беларускі, рок-фестываль!
У межах супрацоўніцтва фэст будзе рэкламавацца на матчах клуба.
Бліжэйшы ўжо ў суботу 02/06: Тарпеда Мінск vs ФК Дынама Брэст.
Гульня пачнецца ў 14:45 на стадыёне ФК "Мінск".