Tribuna/Футбол/Блоги/Weekend on Working Streets/Чаму на экіпіроўцы Тарпеда Мінск з'явілася зорка над лагатыпам

Чаму на экіпіроўцы Тарпеда Мінск з'явілася зорка над лагатыпам

Тарпеда Мінск атрымала новую экіпіроўку. На ёй - эмблема аднаго з найстарэйшых і тытулаваных клубаў Беларусі аздоблена залатой зоркай.

Автор — Аўтазаводзец
14 января 2019, 20:51
16
Чаму на экіпіроўцы Тарпеда Мінск з'явілася зорка над лагатыпам

14 студзеня Тарпеда Мінск атрымала новую экіпіроўку.На ёй - эмблема аднаго з найстарэйшых і тытулаваных клубаў Беларусі аздоблена залатой зоркай.

Першы афіцыйны сімвал Тарпеда Мінск з’явіўся на нашай форме больш за 70 год таму.

Гэта была стылёвая класічная “Т” белага колеру. Лога прышывалася асобна на футболкі гульцоў каманды 1947 г. заснаванай працоўнымі Мінскага аўтамабільнага заводу. Пад гэтым лаканічным сімвалам чорна-белыя ў першым жа сезоне выйгралі ўсе трафеі Рэспублікі – золата чэмпіянату і Кубак Беларусі. З таго моманту ён будзе нязменна суправаджаць нашых футбалістаў.

Тарпеда сёння адзіны са старэйшых футбольных клубаў Беларусі, які ніколі за ўсю гісторыю не змяняў сваёй асноўнай назвы. Яна, як і класічныя чорна-белыя колеры застаюцца неад’емнай часткай традыцый, стылю, сімвалам вернасці караням і аўтазаводскім заснавальнікам клуба. Цяпер эмблема з “Т” нагадвае новым пакаленням футбалістаў пра характар каманды.

Яго пачыналі ў 1947 году ствараць такія выбітныя ў далейшым гульцы, як Уладзімір Елізараў, двухразовы чэмпіён СССР па футболе 1950, 1951, срэбны прызёр чэмпіянату свету і чэмпіён Еўропы 1958 па хакеі, чатырохразовы чэмпіён СССР па хакеі 1950, 1956, 1958, 1959.

Паступова эмблема з’явілася на форме юнацкіх камандаў. Была заснаваная школа, праз якую прайшлі цэлыя пакаленні мінчукоў. Адным з яе стваральнікаў і кіраўнікоў на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў быў легендарны капітан і трэнер чорна-белых Мікалай Блашко. З яго імем звязаныя найвялікшыя дасягненні і 5-ты чэмпіёнскі тытул Тарпеда Мінск у 1969 годзе. 50 год таму наш залаты склад, працягваючы традыцыі, выступаў у форме з “Т” на грудзі. Сёння з лагатыпам Тарпеда гуляе каманда, капітанам і лідарам якой з’яўляецца выхаванец аўтазаводскай школы Сяргей Лынько, пад № 47 у гонар года заснавання клуба.

Тарпеда быў створаны, як клуб простых працоўных людзей Мінска, які адстойваў іх гонар і быў цесна звязаны з заўзятарамі. Менавіта імі быў распрацаваны сённяшні варыянт эмблемы, якая захавала яе першапачатковую гістарычную лаканічнасць і філасофію, што існуе ў клубе з 1947 года.

У гонар і памяць аб ўсіх гульцах легендарных каманд чорна-белых, залатых медалях 1947, 1962, 1966, 1967, 1969 гг. над лагатыпам Тарпеда Мінск з’явіцца зорка, якая нагадвае пра спадчыну клуба.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты