Афіцыйны блог футбольнага клуба Тарпеда Мінск

Теги вторая лига Беларусь Торпедо Минск Любань

ФК Тарпеда Мінск - ФК Любань

tm

27.06. у 8-ым туры мінскае Тарпеда сустрэлася з ФК "Любань". Матч скончыўся з лікам 1:2 на карысць любаньскай каманды.

З першых хвілін стала зразумела, што для суперніка нічыя з Тарпеда будзе лічыцца перамогай. Чорна-Белыя кантралявалі мяч на працягу ўсёй гульні, стваралі моманты, білі па браме, але не шанцавала. Што нельга сказаць аб суперніках, якія за ўвесь матч мелі 3 моманты і 2 з якіх рэалізавалі. Голам у Тарпеда адзначыўся Раман Дурко з пасу Максіма Шкураценкі. Наперадзе матч з лідарам табліцы, камандай "Беліта-Вітэкс". Вось ён і пакажа, чаго каштуе мінскае Тарпеда ды на якім месцы яно завершыць першае кола.

8 Тур. ФК ТАРПЕДА МІНСК - ФК ЛЮБАНЬ 1:2

27.06.2015 / Стадыён п.Кастрычніцкі

Суддзі: Уладзіслаў Галадухін, Вадзім Міхейчык

ТАРПЕДА МІНСК: А.Нікіцін, А.Міхеенка, Д.Станкевіч, М.Маз, М.Каленік, Р.Дурко, А.Швайбовіч, А.Іваноў, Г.Захарэнь, А.Петрусевіч, М.Шкураценка 

Запасныя: А.Янкоўскі, М.Курацкі, А.Бажко, С.Шастаковіч, В.Рэўцкі, А.Радчанка

ЛЮБАНЬ: С.Сянюк, Д.Дубоўскі, П.Дзяргач, А.Пратасюк, А.Хамякоў, Р.Шангелія, П.Сцяцко, А.Астроўскі, А.Трівога, Д.Шафрановіч, Д.Вайтовіч

Запасныя: Д.Сайко, А.Філюта, А.Лагун, У.Фамін, С.Рудзеня, С.Жукавец, У.Кузняцоў

Галы: 34' Роман Дурко, 49' Дзмітрый Шафрановіч, 89' Дзмітрый Вайтовіч

Автор 
РЕЙТИНГ +8

Свежие записи в блоге

18 сентября 21:11
Тарпеда Мінск прысвяціў свой матч з «БАТЭ» гетману Вялікага Княства Літоўскага

14 июня 10:47
Тарпеда Мінск натхнілася рок-паэзіяй Лявона Вольскага і рэкламуе беларускі фэст

7 июня 19:46
Павел Кляннё, «француз», які ўчора гуляў за «Нёман-Агра», а сёння пазбаўляе перамогі «Дынама Брэст»

29 мая 17:22
Тарпеда Мінск і рок-фэст «Наш дзень» сталі партнёрамі

25 мая 12:10
Абанементы Тарпеда Мінск са зніжкай!

1 мая 18:28
Тарпеда Мінск на бэйджах для СМІ змясціла імя свайго заўзятара

27 апреля 12:47
Крутая фотасэсія і форма Тарпеда Мінск з пячаткай 1591г

23 апреля 11:05
Як выглядае новая хатняя форма Тарпеда Мінск

19 апреля 17:46
Нападнік Джорджэ Шушняр: запрашаю ўсіх 22/04 на матч Тарпеда Мінск - Нёман Гродна!

17 апреля 16:46
Сяргей Кабельскі, галоўны трэнер Тарпеда Мінск адзначае 45-годдзе

Сегодня родились