Tribuna/Футбол/Блоги/Weekend on Working Streets/ФК Тарпеда Мінск - ФК Любань

ФК Тарпеда Мінск - ФК Любань

27.06. у 8-ым туры мінскае Тарпеда сустрэлася з ФК «Любань».

Автор — guzik
30 июня 2015, 15:42

27.06. у 8-ым туры мінскае Тарпеда сустрэлася з ФК "Любань". Матч скончыўся з лікам 1:2 на карысць любаньскай каманды.

З першых хвілін стала зразумела, што для суперніка нічыя з Тарпеда будзе лічыцца перамогай. Чорна-Белыя кантралявалі мяч на працягу ўсёй гульні, стваралі моманты, білі па браме, але не шанцавала. Што нельга сказаць аб суперніках, якія за ўвесь матч мелі 3 моманты і 2 з якіх рэалізавалі. Голам у Тарпеда адзначыўся Раман Дурко з пасу Максіма Шкураценкі. Наперадзе матч з лідарам табліцы, камандай "Беліта-Вітэкс". Вось ён і пакажа, чаго каштуе мінскае Тарпеда ды на якім месцы яно завершыць першае кола.

8 Тур. ФК ТАРПЕДА МІНСК - ФК ЛЮБАНЬ 1:2

27.06.2015 / Стадыён п.Кастрычніцкі

Суддзі: Уладзіслаў Галадухін, Вадзім Міхейчык

ТАРПЕДА МІНСК: А.Нікіцін, А.Міхеенка, Д.Станкевіч, М.Маз, М.Каленік, Р.Дурко, А.Швайбовіч, А.Іваноў, Г.Захарэнь, А.Петрусевіч, М.Шкураценка 

Запасныя: А.Янкоўскі, М.Курацкі, А.Бажко, С.Шастаковіч, В.Рэўцкі, А.Радчанка

ЛЮБАНЬ: С.Сянюк, Д.Дубоўскі, П.Дзяргач, А.Пратасюк, А.Хамякоў, Р.Шангелія, П.Сцяцко, А.Астроўскі, А.Трівога, Д.Шафрановіч, Д.Вайтовіч

Запасныя: Д.Сайко, А.Філюта, А.Лагун, У.Фамін, С.Рудзеня, С.Жукавец, У.Кузняцоў

Галы: 34' Роман Дурко, 49' Дзмітрый Шафрановіч, 89' Дзмітрый Вайтовіч

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты