Блог Weekend on Working Streets

У 15-ым туры Тарпеда сустракалася з ФК Вертыкаль Калінкавічы

тм

29.08. 15 тур. г. Калінкавічы, стадыён "СДЮШАР-2". Вертыкаль Калінкавічы - Тарпеда Мінск 0:3 Чорна-белыя атрымалі чарговую перамогу, на гэты раз тарпедаўцы святкавалі вікторыю на выездзе ў Калінкавічах над камандай Вертыкаль з лікам 0:3. Ужо на 3 хвіліне матчу ўдала замкнуў перадачу Аляксея Мазаніка ўдарам галавой Ілля Шэлег, праз 5 хвілін Аляксей Петрусевіч перахапіў мяч і пабег з цэнтра поля паклаўшы мяч дакладна ў дальні кут. Пасля перапынку на 47 хвіліне з перадачы Мікіты Маза выхад адзін на адзін рэалізаваў Аляксей Мазанік. Засталося 3 гульні, а выхад у плэй оф ўжо гарантавалі сабе 3 каманды, у групе А: Маладзечна і ў нашай групе Б: Узда і Клецк. Футбольны клуб Тарпеда дзякуе сваіх фанатаў, якія ўсюды нас падтрымліваюць!

«Тарпеда»: 35.Чарнуха Максім, 5.Станкевiч Дзмітрый (15.Радчанка Аляксандр, 57), 10.Тагiль Васіль (К), 3.Дарагакупец Віталь, 4.Маз Мікіта, 8.Казлоўскi Ілля (23.Швайбовiч Аляксандр 76), 7.Дурко Раман, 2.Пятрусевiч Аляксей (20.Станкевiч Аляксандр, 53), 11.Захарэнь Глеб (9.Янкоўскi Аляксандр, 63), 19.Шэлег Ілля (12.Шкураценка Максім, 59), 71. Мазанік Аляксей (22.Iванoў Аляксандр, 59).

Галы: 0:1 - Ілля Шэлег (3, пас - Аляксей Мазанік), 0:2 - Аляксей Пятрусевіч (8, пас - Ілля Шэлег), 0:3 - Аляксей Мазанік (47, пас - Мікіта Маз). Папярэджанне: 10.Тагiль Васіль (68).

Галоўны суддзя: Курадавец Дзмітрый (Пінск). Бакавыя арбітры: Каверка Аляксандр (Пінск), Калачынскi Аляксандр (Магілёў). Чацвёрты суддзя: Палуянаў Антон (Мазыр) Інспектар: Сяднёў Анатоль (Магілёў)

тм

тм

тм

тм

тм

Відэа агляд матчу ад ­ФК «ВЕРТЫКАЛЬ» Калінкавічы

Автор

Комментарии

  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья