Tribuna/Футбол/Блоги/Weekend on Working Streets/У 17-ым туры Тарпеда сустракалася з ФК Любань

У 17-ым туры Тарпеда сустракалася з ФК Любань

Сталічная каманда ехала ў Любань толькі за перамогай.

Автор — guzik
14 сентября 2015, 14:08

12.09. 17 тур. г.Любань, Гарадскі стадыён. Любань - Тарпеда Мінск 0: 1. Сталічная каманда ехала ў Любань толькі за перамогай. На гэта было шмат прычын, рэванш за паражэнне ў першым крузе, выхад у плэй оф, дзень горада, ну і вядома радасць сабе і сваім заўзятарам. Поле на гарадскім стадыёне чымсьці падобна з Калінкавічамі, адрозненне толькі ў тым, што не так выгарала і трохі зелянейшае. Паказваць гульню, кантраляваць мяч у такіх умовах проста не магчыма. Любань была прастымулявана Хваляй, таму гаспадары секліся, як маглі. Першы тайм мінчукі мелі моманты, рэалізацыя падводзіла, больш з-за умоў, аднойчы ўсё ж забілі, але быў сумніўны афсайд.

Пасля перапынку ў пачатку другога тайма ў Любані за другую жоўтую картку выдаленне. Пасля чаго з боку гаспадароў пачалася грубая гульня і ціск на суддзяў усіх каго толькі можна. На 74 хвіліне Шэлег Ілля забівае пераможны гол. Што яшчэ больш раззлавала Любань, якая не проста стала жорстка гуляць, а мэтанакіравана каб нанесці траўму і на 81 хвіліне, калі з дзвюх ног зносяць гульца Тарпеда пачалася разборка сценка на сценку. Выдаленне і папярэджанне ў Тарпеда і выдаленне і 2 папярэджання ў Любані, гэтак жа за ўдар у твар гульца Тарпеда, жоўтую картку атрымаў галоўны трэнер Любані, але галоўны суддзя матчу і інспектар не змаглі патлумачыць, чаму за такое толькі жоўтая, матывуючы гэта тым што галоўны трэнер не з'ўяляецца афіцыйнай асобай каманды. І пасля матчу вырашылі, гэта не паказваць у пратаколе.Мабыць суддзя перанерваваўся і стаў рэагаваць на кожнае падзенне суперніка, да асноўнага часу дадаў мінімум 7 хвілін. Тарпеда заслужана перамагло і выйшла ў плэй оф. Кіраўніцтва стрымала сваё слова, 7 перамог запар, 16 забітых і 1 прапушчаны. Віншуем усіх заўзятараў чорна-белых, якіх мы спадзяемся будзем радаваць перамогамі і далей. Наступны матч Тарпеда правядзе на аднайменным сталічным стадыёне з камандай Узда. Пачатак у 16:00, прыходзьце падтрымаць чорна-белых, будзе цікава!

17 тур. ФК Любань - ФК Тарпеда Мінск 0-1

12.09.2015 / Стадыён Гарадскі (Любань)

Суддзя: Павел Рудянкоў(Гомель)

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты