Tribuna/Футбол/Блоги/Weekend on Working Streets/Капітан мінскага Тарпеда, Дзяніс Сашчэка аб бліжэйшым кубкавым матчы: «Будзем аддавацца і біцца, як належыць!»

Капітан мінскага Тарпеда, Дзяніс Сашчэка аб бліжэйшым кубкавым матчы: «Будзем аддавацца і біцца, як належыць!»

У гэты аўторак, напярэдадні матчу Кубка, падчас трэніроўкі Чорна-Белых адбылася сур’ёзная сумесная размова каманды, трэнерскага штабу, кіраўніцтва клуба і фанатаў. Мы распыталі аб ёй капітана Тарпеда, Дзяніса Сашчэку і паразмаўлялі аб некаторых балючых пытаннях, якія хвалююць асабліва перад адказнай гульнёй з прынцыповым супернікам.

Автор — Аўтазаводзец
7 июля 2016, 17:20

У гэты аўторак, напярэдадні матчу Кубка, падчас трэніроўкі Чорна-Белых адбылася сур’ёзная сумесная размова каманды, трэнерскага штабу, кіраўніцтва клуба і фанатаў.

Мы распыталі аб ёй капітана Тарпеда, Дзяніса Сашчэку і паразмаўлялі аб некаторых балючых пытаннях, якія хвалююць асабліва перад адказнай гульнёй з прынцыповым супернікам.

Д.Сашчэка: Адбылася мужчынская размова, па-шчырасці яна даўно наспявала. Усе словы, што казалі і заўзятары, і дырэктар клуба, і галоўны трэнер – слушныя, я з імі згодны. Клуб сапраўды робіць выключна шмат для каманды, але так атрымліваецца, што ня кожны разумее гэта. Ведаеце, гэта як у нас у жыцці бывае, што вось менталітэт такі ў беларусаў, калі нешта маеш, ты гэта ня лічыш каштоўнасцю. Пачынаеш цаніць толькі тады, калі ўжо згубіў. Ну, напэўна, з-за таго, што шмат хлопцаў маладых, яны што маюць якраз такі ня цэняць.

Такое крыўднае месца ў турнірнай табліцы выклікае шмат размоваў аб настроі, аб матывацыі каманды. Анрэй Юр’евіч Пышнік у апошнім пасляматчавым інтэрв’ю сказаў, што матывацыі хапае, але не хапае выканаўчага майстэрства, не атрымліваецца ў хлопцаў завяршаць удалыя моманты, як належыць. Ты як лічыш, ці матываваная каманда на перамогу?

Д.Сашчэка: Думаю, што матывацыя ёсць у кожнага гульца. Няма сэнсу без матывацыі выходзіць на футбольнае поле. Напрыклад, калі гульцу 18-20 год, павінна быць матывацыя, каб узняць клуб у Вышэйшую лігу і удала працягнуць кар’еру. Як мне, напрыклад, за 30, але ўсё роўна матывацыя ёсць, бо адчуваю нейкую планку, ніжэй за якую проста ня маю права апусціцца. На кожную гульню выходзіш, і кожны матываваны па-свойму. Так, тут няма такіх прэміяльных, як раней былі, якія давалі за гульні. Але тут ёсць іншае. Створаны ўсе ўмовы для развіцця маладых футбалістаў. Матывацыю заўсёды можна знайсці.

Напрыклад зараз, у гульні са “Славіяй”, якая адбудзецца ў нядзелю. Чаму не заявіць пра сябе, не паказаць выдатную гульню з супернікам з Вышэйшай лігі?! Думаю, што кожны мае матывацыю, адзінае, што шмат трэба працаваць у тактычным і ў тэхнічным плане, шмат чаго не атрымліваецца. Жаданне ёсць, але бывае што загуляешся і шмат што не атрымліваецца.

“Славія” Мазыр даволі моцны супернік з нашага пункту гледжання, бо гуляе на дывізіён вышэй за нас. Успрымаючы яго, як мацнейшага, ці гатовая нашая каманда выходзіць на поле і перамагаць?

Д.Сашчэка: Баючыся ваўка, у лес не ісці. Я па-шчырасці скажу, што вялікай розніцы паміж камандамі Першай і Вышэйшай лігі (не кажу пра лідэраў “БАТЭ” ці “Шахцёр”) не бачу. Зусім. Любая каманда Першай лігі, калі настроіцца, здолее перайграць каманду Вышэйшай лігі, якая знаходзіцца ўсярэдзіне ці ўнізе турнірнай табліцы. Тут усё залежыць ад настрою.

Мы гуляем у Кубку Беларусі ўжо 10 ліпеня, шмат хто з заўзятараў спадзяецца на рэванш за фінал 2000 года, калі мы прайгралі “Славіі” 1:2. Ці ходзяць размовы ў камандзе аб тым фінале, ці памятаюць гульцы, што калісьці была такая падзея?

Д.Сашчэка: Пакуль пра гэта ніхто не казаў, пакуль атмасфера не нагнятаецца, і яно добра, я лічу. За сябе і за каманду магу адказаць, што будзем аддавацца і біцца, як належыць. Нам, мяркуючы па месцы ў турнірнай табліцы адступаць няма куды ўжо даўно. Ці адчуваецца адказнасць перад бітвай у Кубкавым матчы з прынцыповым супернікам?

Д.Сашчэка: Так, адчуваецца. Ды і у нашага галоўнага трэнера, наколькі я чуў, старыя рахункі з трэнерам “Славіі”. У яго, думаю, асаблівы настрой, які, вядома, перадаецца камандзе.

 10.07.2016 // Кубак Беларусі - 1/16 фіналу

ТАРПЕДА МІНСК – СЛАВІЯ МАЗЫР

Стадыён “Тарпеда” (Катоўскага, 2 / ст.м.”Аўтазаводская”)

Пачатак у 18:00

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты