Tribuna/Теннис/Блоги/Матчбол/На «Ралан Гарос» – беларускае дэрбі. Распавядаем пра суперніцу Сабаленкі, якая трэніруецца ў Бразіліі і ўжо паспела ўзяць тытул WTA

На «Ралан Гарос» – беларускае дэрбі. Распавядаем пра суперніцу Сабаленкі, якая трэніруецца ў Бразіліі і ўжо паспела ўзяць тытул WTA

Дзяўчына дня Ірына Шымановіч.

Блог — Матчбол
Автор — Alex Zagorski
30 мая, 14:38
На «Ралан Гарос» – беларускае дэрбі. Распавядаем пра суперніцу Сабаленкі, якая трэніруецца ў Бразіліі і ўжо паспела ўзяць тытул WTA

31 траўня на «Ралан Гарос» адбудзецца беларускае дэрбі – у 1/32 фіналу сустрэнуцца Арына Сабаленка і Ірына Шымановіч. І калі пра першую мы ведаем шмат (і на жаль, сумнага), то для другой дзяўчыны гэта першы выступ у асноўнай сетцы на турніры Вялікага шлему.

Зараз Ірыне 25. Апошні год яна трэніруецца ў бразільскім Рыа-ды-Жанэйра.

Тэнісныя поспехі ў Шымановіч (зараз 214 месца ў рэйтынгу WTA) адносна невялікія: у асноўным яны звязаныя з турнірамі ITF – тут у беларускі 13 тытулаў у адзіночным разрадзе і яшчэ 13 у парным.

Ёсць на рахунку Шымановіч і алімпійскія медалі: на юнацкіх гульнях-2014 у Нанкіне яна заваявала срэбную награду ў адзіночным разрадзе і золата ў міксце.

Але ў гэтым годзе беларуска, здаецца, пачынае заяўляць пра сябе: у красавіку Шымановіч атрымала першую перамогу ў турніры WTA-250 – у пары з расіянкай Ірынай Храмачовай перамагла ў Багаце.

Цяпер Ірына ўпершыню выйшла ў асноўную сетку «Ралан Гарос» і прайшла першы раўнд, абгуляўшы прадстаўніцу Венгрыі Панну Удвардзі (№97 WTA) – 6:7 (6:8), 6:3, 6:1.

За кар'еру Шымановіч паспела зарабіць 134 тысячы долараў (што ў 123 разы менш, чым у той жа Сабаленкі, у якой 16,5 мільёнаў долараў). Выхад у другі раунд Парыжу ўжо дадаў да капіталу беларускі 97 тысяч еўра, а ў выпадку перамогі над другой ракеткай свету ўвогуле атрымаецца падвоіць кар'ерны банк (выхад у трэці раўнд дае 142 тысячы еўра).

Ці атрымаецца ў Шымановіч здзейсніць сенсацыю даведаемся 31 траўня – матч супраць Сабаленкі пачнецца каля 15:30 па беларускім часе. А пакуль палюбуемся прыгажосцю нашай тэнісісткі.

Другие посты блога

Все посты