Tribuna/Гандбол/Блоги/Беларускія віцязі/5 прычын прыйсці на матч «Віцязь»-«Спартак»

5 прычын прыйсці на матч «Віцязь»-«Спартак»

Самае цікавае пра матч, які адбудзецца ўжо ў чацвер.

Автор — Ivan Sapeha
15 августа 2017, 08:23
5 прычын прыйсці на матч «Віцязь»-«Спартак»

Нарэшце гандбол вяртаецца ў Мінск

Амаль два месяцы ў Мінску не было ніводнага матча. Тады, нагадаем, зборная Беларусі разышлася мірам з сербамі і тым самым аформіла выхад на чэмпіянат Еўропы з першага месца ў групе. Пасля гэтага гандбалістаў чакалі вакацыі і, пасля іх, цяжкі перыяд перадсезоннай працы. Мы ўпэўнены, па гульням сумуюць не толькі нашыя гульцы, але і прыхільнікі гандбола.

Першы матч "Віцязя" ў перадсезонны перыяд

Гульня павінна даць адказ на пытанне: на якой ступені гатоўнасці знаходзіцца каманда. Ужо больш за месяц ідзе падрыхтоўка да цяжэйшага сезону, у якім "Віцязь" будзе біцца з лепшымі камандамі краіны. Пакуль што хлопцы факусаваліся на фізічным стане і тактычным малюнке. Настаў час паказаць усе свае навыкі на практыцы.

"Віцязь" абнавіўся

У нас абноўлены склад. Сезон пачнуць як вопытныя гульцы, так і маладыя і перспектыўныя. Ёсць некаторыя прыемныя сурпрызы для прыхільнікаў са стажам. У вас будзе магчымасць першымі азнаёміцца са зменамі ў камандзе.

"Спартак" - новае імя ў расійскім гандболе

Маскоўскі "Спартак" - самы малады расійскі клуб. Ён быў утвораны літаральна месяц таму, але ўжо паспеў заінтрыгаваць гандбольнае грамадства. Некаторыя эксперты лічаць, што ўпершыню з 2002 года ў расійскай Суперлізе можа змяніцца чэмпіён.

Камандай кіруе знакаміты ў мінулым гулец Васілій Філіпаў. У склад падпісаны адны з самых вопытных расійскіх зборнікаў Аляксандр Чарнаіванаў, Ягор Еўдакімаў, Дзмітрый Кавалёў, Алег Скопінцаў.

У складзе "Спартака" згуляе пераможца Лігі чэмпіёнаў

Але самай вялікай зоркай з'яўляецца Аляксандр Дзеравень. Яшчэ ўвесну ён гуляў за македонскі "Вардар", з якім стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў.

Мінулыя сезоны ў яго атрымаліся крыху меней яскравымі, чым звычайна. Віною тамы траўмы. У той жа час Аляксандр застаецца адным з самых таленавітых гандбалістаў Расіі. Новы клуб - выдатная нагода перазапусціць кар'еру і ізноў падняцца на самыя высокія прыступкі.

***

Гульня адбудзецца на пляцоўцы РЦАР (Філімонава, 55/2) 17 жніўня і пачнецца ў 18:30. Будзем рады бачыць кожнага з вас. Да сустрэчы!

Другие посты блога

Все посты