Блог Беларускія віцязі

Пачынаем чэмпіянат: «Віцязь» - «Гомель»

2 верасня "Віцязь" стартуе ў чэмпіянаце Беларусі гульнёй супраць "Гомеля". Матч пачнецца ў 16:00 ў РЦАР па гандболе (Філімонава, 55/2). Знаёмім вас з нашым супернікам.

Клуб з берагоў Сожа чатыры гады запар займае трэцяе месца ў чэмпіянаце Беларусі. Менавіта каманда Сяргея Цыганкова з'яўляецца фаварытам у барацьбе за трэці радок і ў гэтым годзе.

Гэтым летам склад значна абнавіўся. Гэта звязана з сыходам з клубу двух вядучых гульцоў: Аляксей Ушал перайшоў у мінскі СКА, а Дзяніс Валынцаў вырашыў працягнуць кар'еру ў Польшчы, дзе будзе гуляць у камандзе другога дывізіёну з Бяла-Падляскі. На змену лідарам прыйшлі гульцы моладзевай каманды, якія ў гэтым сезоне будуць мець шанец замацавацца ў аснове. Галоўны трэнер абазначыў пачатак працэсу будоўлі новай каманды.

Пры падрыхтоўцы да сезону "Гомель" паўдзельнічаў у двух турнірах (трэцяе месца ў Гомелі і першае ў Запарожжы) і згуляў дзве таварыскія гульні. Іх вынікі прыведзены ў наступнай табліцы:

На турніры ў Гомелі на праглядзе прысутнічалі выхаванцы "Чэхаўскіх мядзведзяў" Бусень і Качаткоў, але абодва клубу не падыйшлі. У запарожскіх спаборніцтвах за гамяльчан гуляў лінейны ЗНТУ-ЗАС Дзмітрый Ільчанка, які на гэтым турніры стаў лепшым па закінутых мячах у складзе "Гомеля". Напэўна, у бліжэйшы час з'явіцца інфармацыя пра трансфер украінца.

Па стану здароўя ўкраінскі ваяж прапусцілі Віталь Зінчанка і Уладзімір Радкевіч. На невызначаны срок выбыў Анатоль Патароча.

Кароткія звесткі

Месца ў чэмпіянаце Беларусі 2016/17: 3.

Шасцікратны бронзавы прызёр чэмпіяната Беларусі.

Прыйшлі ў каманду: Ігар Кажадуб, Дзмітрый Бягун, Андрэй Клімавец (усе - моладзевы склад "Гомеля")

Сышлі з каманды: Аляксей Ушал (СКА Мінск), Дзяніс Валынцаў (ГК Бяла-Падляска, Польшча)

Трэнер: Сяргей Цыганкоў.

Автор

Комментарии

  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья