Блог Беларускія віцязі

Прымаем чэмпіёна. Прэв'ю да матча супраць БГК

Гісторыя нашага суперніка пачынаецца з 2002 года, калі сыны заслужанага трэнера вырашылі даць новае жыццё брэсцкаму гандболу. У першым жа сезоне каманда дайшла да фінальнай серыі, дзе перамога засталася за сталічным "Аркатронам". Ужо з наступнага года пачнецца гісторыя дамінавання БГК у Беларусі, якая з заснаваннем мінскага "Дынама" перарвецца на пяць гадоў. Але гісторыя сталічнага клуба завяршыцца банкротсвам і цэнтр гандбольнага жыцця краіны зноў вернецца ў горад над Бугам.

Чацвёрты год запар БГК гуляе ў групе Лігі чэмпіёнаў. Прычым гэты і апошні каманда з Брэста трапляе ў элітныя групы. У двух мінулых розыгрышах клуб з Брэста даходзіў да 1/8 фінала. З перамогі распачалі яны і гэты сезон. Быў біты пераможца Лігі-2016 польскі "Віве".

БГК робіць стаўку на лепшых гульцоў краіны і вопытных легіянераў. На дадзены момант у ростэры каманды Сяргея Бябешка 11 гульцоў з-за мяжы, сярод якіх ёсць пераможца Лігі чэмпіёнаў і Кубка ЕГФ Канстанцін Ігропула ды ўладальнік Кубка ЕГФ Растка Стойкавіч.

У міжсезонне склад брэсцкага клуба значна памяняўся. Практычна поўнасцю аднавілася задняя лінія: сышлі Уладзіслаў Астраушка, Іман Джамалі, Павел Ацьман, Дайніс Крыштапанс. Таксама змяніў клуб лінейны Максім Бабічаў.

На замену апошняга падпісаныя абаронцы Павел Горак і Від Патэка. За месца ў варотах з Пешычам і Міятавічам будзе спрачацца зборнік Іван Мацкевіч. У задняй лініі цяпер будуць гуляць праўшы Петар Джорджыч і Аляксандр Шкурынскі ды ляўша Канстанцін Ігропула. З арэнды вярнуліся Алег Астрашапкін і Арцём Сельвясюк. Склад вельмі сур'ёзны!

Афіцыйны сезон каманда з Брэста распачала 30 жніўня. З гэтага часу праведзена ўжо 7 матчаў. Вось іх вынікі:

У чэмпіянаце Беларусі Сяргей Бябешка выкарыстоўвае ратацыю. За две гульні ў пратаколах адзначыліся 20 гандбалістаў:

У свой час за "Віцязь" гулялі Арцём Кулка і Андрэй Юрынок. Два гады (2009-11) ў Брэсце правёў наш галкіпер Вадзім Котаў:

- Гатовыя настолькі, наколькі дазваляе наш вопыт і фізічная падрыхтоўка. Будзе цяжка, але на гэтым этапе для нас у чэмпіянаце няма лёгкіх гульняў. Будзем намагацца зрабіць ўсё, на што здольныя.

- Ці прынцыпова для цябе гуляць супраць свайго мінулага клуба?

- Мне проста падабаецца гуляць. І няважна, што гэта клуб, у якім я выступаў раней. Але канешне, заўсёды цікава гуляць супраць гранда.

Кароткія звесткі

Месца ў чэмпіянаце Беларусі 2016/17: 1.

Перамогі ў чэмпіянаце Беларусі: 9 (2004, 2005, 2006, 2007, 2008, 2014, 2015, 2016, 2017).

Прыйшлі ў каманду: Павел Горак (Эрланген, Германія), Іван Мацкевіч (Сцяуа, Румынія), Петар Джорджыч (Фленсбург, Германія), Канстанцін Ігропула (Колдынг, Данія), Аляксандр Шкурынскі (СКІФ, Расія), Від Патэка (Цэле, Славенія), Алег Астрашапкін (Чурго, Венгрыя, канец арэнды), Арцём Сельвясюк (Мезекевешд, Венгрыя, канец арэнды).

Сышлі з каманды: Уладзіслаў Астраушка (Кадэттэн, Швейцарыя), Іман Джамалі (Веспрэм, Венгрыя, канец арэнды), Павел Ацьман (Гановер, Германія), Дайныс Крыштапанс (Вардар, Македонія) і Максім Бабічаў (Матор, Украіна).

Трэнер: Сяргей Бябешка.

Автор

Комментарии

  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья