Tribuna/Гандбол/Блоги/Беларускія віцязі/Час X. Прэв'ю да матча з “Кронанам”

Час X. Прэв'ю да матча з “Кронанам”

30 верасня «Віцязь» сустракаецца з гродзенскім “Кронанам”. Калі не лічыць перанесеную гульню з “Машэкам” для абедзвюх каманд яна стане апошняй у першым крузе. Гульня пачнецца ў 16:00 у РЦАР па гандболе (Філімонава, 55/2).

Автор — Ivan Sapeha
29 сентября 2017, 19:50
Час X. Прэв'ю да матча з “Кронанам”

Пра суперніка

Гісторыя “Кронана” пачынаецца з 1 студзеня 2006 года, калі на базе гандбольнага клуба “Гараднічанка” была створана мужская каманда. Дэбютаваў клуб у сезоне 2006-2007, заняўшы перадапошняе дзесятае месца. Але з цягам часу поспехі каманды пакрысе паляпшаліся.

З сезона 2012-2013 каманда станавілася як мінімум пятай. У апошнія тры гады гродзенцы былі чацвёртымі. Да таго ж у мінулым розыгрышы Кубка Беларусі “Кронан” здолеў абыграць “Гомель” у малым фінале, тым самым заняўшы трэцяе месца.

Летнія трансферы

У міжсезонне склад “Кронана” пакінуў вопытны галкіпер Дзмітрый Патоцкі, які вырашыў працягнуць кар’еру ў Іспаніі. Таксама ў заяўцы на гэты сезон няма Уладзіслава Шылюка і Кірыла Аржынскага, якія ў мінулым годзе некалькі разоў выходзілі ў складзе гродзенцаў. Ёсць і падпісанні: пазіцыі вуглавых узмацнілі праўша Антон Кабятка і ляўша Аляксей Баклажэц. Дарэчы ў Гродна Аляксей перабраўся менавіта з “Віцязя”.

Ход па дыстанцыі

У гэтым чэмпіянаце “Кронан” правёў чатыры сустрэчы. Два разы каманда пацярпела паразу ад лідараў, яшчэ двойчы былі атрыманыя перамогі над камандамі супаставімага ўзроўню:

У гэтых матчах Ігар Сідзько выкарыстоўваў 19 гандбалістаў:

Як бачым, две траціны галоў “Кронана” ў чэмпіянаце закінулі ўсяго трое гандбалістаў: Максім Нясвадзьба, Алег і Сяргей Тарасевічы. Вынік гульні ва многам будзе залежыць ад таго, ці здолее наша абарона нейтралізаваць гэтае трыа.

Першая сенсацыя чэмпіяната

У выяздным складзе на гульню з “Гомелем” прысутнічалі толькі 12 чалавек, што не перашкодзіла “Кронану” зрабіць першую сенсацыю ў чэмпіянаце. Яшчэ больш важкай яе робіць той факт, што першыя 15 хвілін з-за “правіла ляўшы” гродзенцы правялі ў меншасці.

Гомель (Гомель) - Кронан (Гродна) 30 - 31

Кронан: Мікіта Шэлешка, Мацвей Крэўчык; Сяргей Тарасевіч (10), Максім Нясвадзьба (8), Алег Тарасевіч (5), Аляксандр Лукашэвіч (4), Алег Луня (2), Антон Кабятка (1), Ігар Наўмік (1), Ігнат Сяліцкі, Юрый Кашталян, Кірыл Сідар.

Свой сярод чужых

Прынцыповай сустрэча магла стаць для Аляксея Баклажца, які гэтым летам перайшоў з “Віцязя” ў “Кронан”, але з-за траўмы ён не зможа згуляць у Мінску. Цікава, што менавіта “Віцязь” стаў першым клубам Аляксея, дзё ен і гуляў ажно да гэтага сезона.

Прадматчавы каментарый

Сур’ёзнасць сустрэчы адзначае і галоўны трэнер “Віцязя” Аляксандр Жыркевіч:

- Для нас пачынаецца вельмі сур'ёзны перыяд, калі мы будзем гуляць супраць каманд супараўнальнага ўзроўня з намі. Гэтыя матчы будуць вырашальнымі. Гродзенцы нечакана перамаглі ў Гомелі, гэта паказвае моц каманды Ігара Сідзько. Тым цікавей будзе гуляць у суботу.

Кароткія звесткі

Месца ў чэмпіянаце Беларусі 2016/17: 4.

Найлепшы рэзультат у чэмпіянатах Беларусі: 4 месца (2014/15, 2015/16, 2016/17).

Прыйшлі ў каманду: Аляксей Баклажэц (Віцязь), Антон Кабятка.

Сышлі з каманды: Дзмітрый Патоцкі (Ландзаротэ, Іспанія).

Трэнер: Ігар Сідзько.

Другие посты блога

Все посты