Tribuna/Гандбол/Блоги/Беларускія віцязі/У Гродна за рэваншам. Прэв'ю да матча з “Кронанам”

У Гродна за рэваншам. Прэв'ю да матча з “Кронанам”

8 кастрычніка «Віцязь» завітае ў Гродна да мяcцовага «Кронана». Гульня пачнецца ў 14:00 у СК «Вікторыя» (Гагарына, 18/1).

Автор — Ivan Sapeha
7 октября 2017, 19:37
У Гродна за рэваншам. Прэв'ю да матча з “Кронанам”

Пра гісторыю каманды і летнія трансферы мы расказвалі ў папярэднім прэв'ю, з якім можна азнаёміцца на спасылцы.

Ход па дыстанцыі

Пасля двух параз ад лідараў чэмпіяната, "Кронан" выдаў серыю з трох перамог над апанентамі ў барацьбе за трэці радок табліцы, які ён зараз і займае.

Каманду Ігара Сідзько вылучае стабільнасць, дзякуючы якой атрымліваецца здабываць неабходныя рэзультаты. У гульнях чэмпіяната гродзенскі трэнер выкарыстоўвае наступных гандбалістаў:

 

Сярод іх вылучаюцца вопытныя Максім Нясвадзьба і Алег і Сяргей Тарасевічы.

Сітуацыя з траўмаванымі

У папярэднім матчы з "Віцязем" з-за траўм ня прынялі ўдзел Аляксей Баклажэц, Сяргей Тарасевіч і Мікіта Лявонаў. І калі сустрэча Аляксея Баклажца з "Віцязем", якому ён аддаў пяць плённых гадоў кар'еры, адкладваецца, то  Тарасевіча і Лявонава на некаторых адрэзках матча мы верагодна маем шанец убачыць.

Першая сустрэча

Першае супрацьстаянне каманд у гэтым сезоне завяршылася разгромам. Гродзенцы карысталіся памылкамі "Віцязя" і здолелі забіць шмат мячэй з адрыва. "Віцязь" жа дрэнна згуляў у атацы, што не дазволіла нават зрабіць лік болей прыемным для вачэй.

Віцязь (Мінск) - Кронан (Гродна) 21 - 37Віцязь (Мінск): Канстанцін Грыбаў, Вадзім Котаў; Арцём Красуцкі (4), Вячаслаў Жолудзеў (3), Яўген Кавальчук (3), Глеб Ваявода (3), Антон Ладуцька (3), Віталь Юркевіч (2), Андрэй Васілевіч (1), Арцём Чыкун (1), Ягор Лях (1), Дзмітрый Бабкевіч, Арцём Касмовіч, Максім Казлоў, Ілля Дударонак.Кронан (Гродна): Мацвей Крэўчык, Мікіта Шэлешка; Антон Кабятка (8), Максім Нясвадзьба (7), Ігар Навумік (5), Алег Тарасевіч (5), Алег Луня (5), Яўген Галубнічы (3), Аляксандр Лукашэвіч (3), Андрэй Зубель (1), Ігнат Сяліцкі, Юрый Кашталян.

Прадматчавы каментарый

Аляксандр Жыркевіч распавёў пра памылкі ў мінулым матчы і планы на гульню з "Кронанам", якая адбудзецца ўжо ў гэту нядзелю: - У першай гульні гродзенцы вельмі моцна згулялі ў абароне. У атацы мы ня здолелі прадэманстраваць канструктыўнай гульні. Нашы гандбалісты намагаліся рабіць тое, што я ад іх патрабаваў, але вельмі часта гублялі мяч, за што супернік нас і пакараў. 12 галоў гродзенцы забілі нам з адрыва. Збіраемся ў нядзелю згуляць больш пільна і не дазволіць "Кронану" забіваць такія простыя галы.

Кароткія звесткі

Месца ў чэмпіянаце Беларусі 2016/17: 4.

Найлепшы рэзультат у чэмпіянатах Беларусі: 4 месца (2014/15, 2015/16, 2016/17).

Прыйшлі ў каманду: Аляксей Баклажэц (Віцязь), Антон Кабятка.

Сышлі з каманды: Дзмітрый Патоцкі (Ландзаротэ, Іспанія).

Трэнер: Ігар Сідзько.

Другие посты блога

Все посты