Tribuna/Гандбол/Блоги/Беларускія віцязі/Выпрабаванне. Прэв'ю да матча з «Машэкам»

Выпрабаванне. Прэв'ю да матча з «Машэкам»

18 кастрычніка «Віцязь» прымае «Машэку». Гульня пачнецца ў 18:00 у РЦАР па гандболе (Філімонава, 55/2).

Автор — Ivan Sapeha
18 октября 2017, 07:39
Выпрабаванне. Прэв'ю да матча з «Машэкам»

Гісторыя клуба

 Клуб быў створаны ў 2007 годзе па ініцыятыве старшыні Беларускай федэрацыі гандбола Уладзіміра Канаплёва. Ужо ў першым сезоне каманда стала бронзавым прызёрам чэмпіяната Беларусі. Удала выступілі і ў Кубке Беларусі: дайшлі да фіналу. У першыя пяць гадоў існавання каманда яшчэ раз узяла бронзу (2009-10) і тройчы станавілася чацвёртай. Дарэчы, старшым трэнерам там працаваў наш галоўны трэнер Аляксандр Жыркевіч.

Потым адбыўся спад. Сезон 2012-13 завяршылі на восьмым месцы, 2013-14 - увогуле на дзесятым. Апошнія тры сезоны магілеўскі клуб уваходзіць у шасцёрку лепшых. Адзначым, што ў мінулым годзе барацьбу за пяты радок "Машэка" вёў менавіта з "Віцязем". Лёс пятага месца вырашыўся толькі ў апошнім туры, калі магілеўчане перамаглі на дамашняй пляцоўцы.

Змены ў міжсезонні

 Гэтым летам склад “Машэкі” прыцярпеў змены. У другі польскі дывізіён перабраўся Арцём Скрыба. Таксама ёсць і падпісанні: прыйшлі правы вуглавы Канстанцін Парфеявец з БГК-2, лінейны Алег Доўгі з СКА-РДВАР, галкіпер Яраслаў Ясюкевіч і правы паўсярэдні Уладзіслаў Навуменка. 

Змены ёсць і ў трэнерскім штабе. Казімір Катлінскі перабраўся ў Польшчу. Замест яго галоўным трэнерам стаў Сяргей Багатыроў, а другім трэнерам - Уладзімір Касцючык.

Ход па дыстанцыі

“Машэка” згуляў 5 матчаў, у якіх здабыў дзве хатнія перамогі: былі абыграны Гомель (35-32) і Кронан (39-25). Усе вынікі каманды ў табліцы: 

У гэтых гульнях былі задзейнічаны 17 гульцоў: 

Лепшымі бамбардырамі і лідарамі каманды з'яўляюцца Сяргей Міхальчук і Аляксей Гайса. 

Перапляценні лёсаў

Цікава, што ажно 6 гульцоў прымяралі форму абедзвюх каманд. Школу "Віцязя" прайшлі Яраслаў Ясюкевіч і Алег Доўгі. За "Машэку" ў свой час выступалі Дзмітрый Бабічаў, Антон Ладуцька, Вадзім Котаў і Вячаслаў Жолудзеў. Як мы ўжо казалі раней, пэўны час трэнерам "Машэкі" быў Аляксандр Жыркевіч. 

Прадматчавы каментар

 Спартыўны дырэктар "Віцязя" Андрэй Барвіюк распавёў пра падрыхтоўку да гульні з "Машэкам": - Добра вывучылі стыль апанента, ведаем яго моцныя і слабыя бакі. "Машэка" - каманда, якая аддае перавагу атакам першым тэмпам, часта даводзіць мяч да вуглавых, добра рухаецца пад мяч у абароне. Пры падрыхтоўцы да гульні надавалі гэтаму вялікую ўвагу. Заўтра будзем выкарыстоўваць хатнія нарыхтоўкі на практыцы. Маральны стан хлопцаў пасля апошніх матчаў добры. Настроены на перамогу.

Кароткія звесткі

Месца ў чэмпіянаце Беларусі 2016/17: 5.

Лепшы вынік у чэмпіянаце Беларусі: 3 месца (2008, 2010).

Прыйшлі ў каманду: Алег Доўгі (СКА-РДВАР), Канстанцін Парфеявец (БГК-2), Яраслаў Ясюкевіч, Уладзівлаў Навуменка, Уладзімір Касцючык (трэнер).

Сышлі з каманды: Арцём Скрыба, Казімір Катлінскі (трэнер).

Трэнер: Сяргей Багатыроў.

Другие посты блога

Все посты