Блог Беларускія віцязі

Працяг будзе. Прэв'ю да матча з «Машэкам»

Падрабязна пра гісторыю клуба і змены ў міжсезонні мы пісалі ў папярэднем прэв'ю. Адзначым, што з таго часу ў магілёўскім клубе з'явіўся новы гулец - Ігар Царык, які ў мінулым сезоне выступаў за БГК-2.

Таксама "Машэка" правёў яшчэ адну гульню ў рамках чэмпіяната Беларусі. Клуб пацярпеў буйную паразу ў Гомелі:

Гомель (Гомель) - Машэка (Магілёў) 35 - 22

Гомель (Гомель): Арцём Падасінаў, Павел Ярашук; Багдан Сергель (13), Віктар Скрыпак (5), Павел Пархоменка (4), Дзмітрый Смолікаў (4), Дзмітрый Патачыц (3), Эдуард Яраш (1), Мацвей Малышэнка (1), Глеб Сцяпанаў (1), Аляксандр Буйкевіч, Андрэй Клімавец, Анатоль Патароча, Уладзімір Радкевіч, Ігар Кажадуб, Віталь Зінчанка.

Машэка (Магілёў): Аляксандр Юрчык, Антон Самсонаў, Яраслаў Ясюкевіч; Сяргей Міхальчук (5), Аляксандр Цімошын (4), Максім Драздоў (4), Уладзіслаў Барылаў (4), Аляксей Гайса (3), Канстанцін Парфеевец (1), Ігар Царык (1), Мацвей Палёны, Антон Цыганкоў, Леанід Цітоў, Алег Доўгі.

Такім чынам гомельскі клуб дагнаў у табліцы "Машэку". У абодвух клубаў па две перамогі, яны дзеляць чацвёртае месца. З усімі вынікамі магіляўчан можна азнаёміцца ў табліцы:

У сямі сустрэчах Сяргей Багатыроў выкарыстоўваў 18 гульцоў. Прыводзім іх статыстыку:  

Прадматчавы каментар

Галоўны трэнер “Віцязя” Аляксандр Жыркевіч распавёў пра падрыхтоўку да гульні з "Машэкам":

- Каманда прагне перамогі. Пасля мінскай гульні хлопцы зразумелі, што здольныя дэманстраваць якасны гандбол і набіраць ачкі. Тое ж самае паспрабуем зрабіць і ў Магілёве. Нажаль, не ўсе нашыя гульцы змогуць прыняць удзел у матчы, але мы ўпэўнены, што тыя, хто выйдзе на пляцоўку, пакажуць свой максімум і нават крыху больш. Месца ў варотах займе Аляксандр Ланін. Мы памятуем ягоную бліскучую гульню ў апошнім матчы мінулага сезона, дарэчы менавіта супраць “Машэкі”, і цалкам яму давяраем. Прааналізавалі першы матч, папрацавалі над нейтралізацыяй суперніка. Вельмі здзіўлены буйной паразе "Машэкі" ў Гомелі, але гэта нас не раслабляе. Чакаем напружанную гульню.

Кароткія звесткі

Месца ў чэмпіянаце Беларусі 2016/17: 5.

Лепшы вынік у чэмпіянаце Беларусі: 3 месца (2008, 2010).

Прыйшлі ў каманду: Алег Доўгі (СКА-РДВАР), Канстанцін Парфеявец (БГК-2), Ігар Царык (БГК-2), Яраслаў Ясюкевіч, Уладзівлаў Навуменка, Уладзімір Касцючык (трэнер).

Сышлі з каманды: Арцём Скрыба, Казімір Катлінскі (трэнер).

Трэнер: Сяргей Багатыроў.

Автор

Комментарии

  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья