Блог Беларускія віцязі

Мінскае дэрбі. Прэв'ю да матча са СКА

Пра гісторыю клуба і змены ў міжсезонні мы распавядалі ў папярэднім прэв'ю.

У той гульні армейцы былі мацнейшыя за "Віцязь":

СКА (Мінск) - Віцязь (Мінск) 34 - 16

СКА (Мінск): Мароз, Чэрнікаў, Міскевіч; Вайлупаў (7), Кулеш (6), Данцоў (5), Рудзь (4), Ушал (3), Крывенка (2), Сотнік (2), Броўка (1), Лявухін (1), Сончык (1), Падшывалаў (1), Алёхін (1), Рабушка.

Віцязь (Мінск): Грыбаў, Котаў, Ланін; Лях (3), І.Юркевіч (3), Красуцкі (3), Васілевіч (2), Бабкевіч (2), Ваявода (2), Бабічаў (1), Мандрык, В.Юркевіч, Жолудзеў, Кавальчук, Казлоў, Дударонак.

З таго моманту армейскі клуб паспеў правесці 9 матчаў. СКА выступае ў трох спаборніцтвах і, забягаючы наперад, ва ўсіх паспяхова. Клуб прымае ўдзел у Кубке ЕГФ, дзе ў другім кваліфікацыйным раўндзе былі здабыты дзве перамогі над бухарэсцкім ЧСМ. Супернікам па трэцяму раўнду стане іспанскі "Сьюдад дэ Лагроньё". Паспяхова стартавалі армейцы і ў Балтыйскай лізе: дзве перамогі над "Гранітасам" і "Цэлтніексам". 

Галоўным поспехам СКА напэўна можна лічыць лідарства ў чэмпіянаце Беларусі. пасля васьмі тураў армейцы маюць у табліцы 15 з 16 магчымых балаў. Матчы супраць прынцыповага суперніка з Брэста завершыліся нічыёй ў Мінску і перамогай у гасцях.

У чэмпіянаце Ігар Папруга выкарыстоўвае 19 гандбалістаў:

Прадматчавы каментар

Аляксандр Жыркевіч распавёў пра паразу ад "Машэкі" і падрыхтоўку да гульні са СКА: 

- Лічу, што ў Магілёве, камандзе дрэнна настроілася. Хлопцы ня зразумелі таго, наколькі гэта сур'ёзны матч. Таму вынік справядлівы: магіляўчане былі мацнейшыя за нас. Адзіны пазітыўны момент - гульня ў варотах Ланіна. Саша адчуў упэўненнасць і гэта ня можа ня радаваць.

Супраць СКА ставім сабе мэту добра згуляць у абароне. У сувязі з нашымі кадравымі праблемамі трэба найбольш эфектыўна выкарастаць тых гульцоў, якія ў нас ёсць.

Кароткія звесткі

Месца ў чэмпіянаце Беларусі 2016/17: 2.

Перамогі ў чэмпіянаце Беларусі: 10 (1993, 1994, 1995, 1996, 1997, 1998, 1999, 2000, 2001, 2002).

Прыйшлі ў каманду: Аляксей Ушал (Гомель), Уладзіслаў Данцоў (Матор, Украіна, арэнда), Артур Рудзь, Аляксандр Сотнік, Арцём Рабушка, Уладзіслаў Крывенка, Ягор Зелянко (усе - СКА-РДВАР)

Сышлі з каманды: Вадзім Гайдучэнка (Дынама Бухарэст, Румынія), Артур Карвацкі (Балатонфюрэд, Венгрыя), Аляксей Шынкель (Матор, Украіна), Дзяніс Крыцкі (Каліш, Польшча), Александр Пацыкайлік.

Трэнер: Ігар Папруга.

Автор

Комментарии

  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья