Блог Беларускія віцязі

Застацца ў гульні. Прэв'ю да матча з «Кронанам»

Пра гісторыю каманды і летнія трансферы мы расказвалі ў папярэднім прэв'ю, з якім можна азнаёміцца на спасылцы.

 Ход па дыстанцыі

Пасля бадзёрага старта, калі ў шасці сустрэчах былі здабыты чатыры перамогі, каманда з Гродна забуксавала. Апошняя перамога датуецца 8 кастрычніка і здабыта менавіта над "Віцязем".

Пасля чатырнадцаці сустрэч "Кронан" мае восемь турнірных пунктаў і знаходзіцца на пятым радку табліцы з адставаннем ад "Машэкі" на тры пункты.

Папярэднія сустрэчы

 У гэтым сезоне паміж сабой каманды правялі два матча. У абодвух выпадках мацнейшым быў "Кронан".

Віцязь (Мінск) - Кронан (Гродна) 21 - 37

Віцязь (Мінск): Грыбаў, Котаў; Красуцкі (4), Жолудзеў (3), Кавальчук (3), Ваявода (3), Ладуцька (3), В.Юркевіч (2), Васілевіч (1), Чыкун (1), Лях (1), Бабкевіч, Касмовіч, Казлоў, Дударонак.

Кронан (Гродна): Крэўчык, Шэлешка; Кабятка (8), Нясвадзьба (7), Навумік (5), А.Тарасевіч (5), Луня (5), Галубнічы (3), Лукашэвіч (3), Зубель (1), Сяліцкі, Кашталян.

Кронан (Гродна) - Віцязь (Мінск) 29 - 28

 Кронан (Гродна): Крэўчык, Шэлешка; А.Тарасевіч (8), Нясвадзьба (6), Луня (5), Лявонаў (3), Лукашэвіч (3), Навумік (2), Кабятка (2), Галубнічы, Кашталян, Сяліцкі, Сідар, Зубель.

 Віцязь (Мінск): Котаў (1); Бабічаў (10), Красуцкі (10), Кавальчук (3), Ладуцька (3), Ваявода (1), Мандрык, Васілевіч, В.Юркевіч, Бабкевіч, Касмовіч, Лях, Казлоў, Дударонак.

З апошняй гульні склад гродзенская каманды прыцярпеў некаторыя змяненні. Клуб пакінуў Аляксей Баклажэц, падпісаны кантракт з Сяргеем Янкоўскім. У апошніх матчах таксама мы маглі бачыць на пляцоўцы яго брата Дзяніса. З-за траўмы доўгі час на пляцоўцы няма аднаго з лідараў каманды - Сяргея Тарасевіча.

Усяго 21 гулец прыняў удзел як мінімум у адной сустрэчы: 

Прадматчавы каментарый 

Аляксандр Жыркевіч напярэдадні матчу супраць гродзенскага "Кронана" даў каментарый афіцыйнаму сайту "Віцязя":

- Гульня са СКА адбілася на нас. Па-першае, псіхалагічна цяжка прайграваць з такім лікам. Заўтра нам трэба стаць адзіным цэлым, выйсці на пляцоўку і, калі спатрэбіцца, нават праз боль, даказаць, што апошні вынік зусім не адпавядае нашаму ўзроўню. Мы можам гуляць лепей і павінны гэта прадэманстраваць у матчы супраць "Кронана".

Кароткія звесткі

Месца ў чэмпіянаце Беларусі 2016/17: 4. 

Найлепшы рэзультат у чэмпіянатах Беларусі: 4 месца (2014/15, 2015/16, 2016/17). 

Прыйшлі ў каманду: Аляксей Баклажэц (Віцязь), Антон Кабятка, Сяргей Янкоўскі. 

Сышлі з каманды: Дзмітрый Патоцкі (Ландзаротэ, Іспанія), Аляксей Баклажэц. 

Трэнер: Ігар Сідзько.

Автор

Комментарии

  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья