Tribuna/Гандбол/Блоги/Беларускія віцязі/Паход за кубкам. Прэв'ю да гульні з «Гомелем»

Паход за кубкам. Прэв'ю да гульні з «Гомелем»

Сёння гуляем першы чвэрцьфінальны матч.

Автор — Ivan Sapeha
20 января 2018, 12:07
Паход за кубкам. Прэв'ю да гульні з «Гомелем»

20 студзеня "Віцязь" у чвэрцьфінале Кубка Беларусі прымае гандбольны клуб "Гомель". Гульня адбудзецца ў 17:00 у РЦАР па гандболе (Філімонава, 55/2).

 Гэта ўжо чацвёрты паядынак каманд у гэтым сезоне. У папярэдніх гульнях, якія праходзілі ў межах нацыянальнага чэмпіяната, тры перамогі атрымаў "Гомель".

02.09. Мінск

Віцязь (Мінск) - Гомель 21 - 22

Віцязь (Мінск): Грыбаў, Котаў, Ланін; Красуцкі (8), В.Юркевіч (3), Ладуцька (3), Ваявода (2), Мандрык (1), Бабічаў (1), Жолудзеў (1), Бабкевіч (1), І.Юркевіч (1), Кухарэнка, Кавальчук, Дударонак. 

Гомель: Ярашук, Падасінаў; Сергель (6), Патачыц (6), Смолікаў (4), Пархоменка (3), Буйкевіч (2), Рахаў (1), Яраш, Клімавец, Бягун, Радкевіч, Кажадуб, Сцяпанаў. 

04.11. Гомель

Гомель - Віцязь (Мінск) 35 - 25

Гомель: Падасінаў, Ярашук; Малышэнка (9), Смолікаў (9), Сергель (6), Буйкевіч (3), Сцяпанаў (3), Патароча (2), Зінчанка (2), Пархоменка (1), Яраш, Клімавец, Кажадуб, Бягун, Патачыц, Карлоўскі.

Віцязь (Мінск): Ланін, Грыбаў; Бабічаў (10), І.Юркевіч (4), В.Юркевіч (3), Кавальчук (3), Жолудзеў (2), Ваявода (2), Лях (1), Мандрык, Казлоў.

06.12. Мінск

Віцязь (Мінск) - Гомель (Гомель) 22 - 35

Віцязь (Мінск): Грыбаў, Ланін, Счастны; Лях (5), І.Юркевіч (5), Ваявода (4), Дударонак (3), Жолудзеў (2), Ладуцька (2), Кавальчук (1), Мандрык, В.Юркевіч, Васілевіч, Бабічаў, Бабкевіч, Казлоў.

Гомель: Ярашук, Падасінаў; Сергель (7), Малышэнка (6), Патароча (4), Патачыц (4), Зінчанка (4), Бягун (3), Буйкевіч (2), Кажадуб (2), Пархоменка (2), Яраш (1), Клімавец, Радкевіч, Смолікаў, Сцяпанаў.

Пасля апошняй гульні з "Віцязем" гамяльчане працягнулі серыю перамог. Вынікі паядынкаў з "Кронанам" (34-30) і "Машэкам" (30-29) дазволілі замацавацца на трэцім месцы ў чэмпіянаце. У 15 гульнях чэмпіяната здабытыя 7 перамог: 

У ростэры каманды Сяргея Цыганкова 19 гандбалістаў, сярод якіх ёсць як вопытныя гульцы, так і моладзь:

Прадматчавы каментар

Матч пройдзе пасля месяцовай паўзы. Пра тое, як клуб яе правёў і якія змены адбыліся ў калектыве, распавёў галоўны трэнер "Віцязя" Аляксандр Жыркевіч:

- Адпрацавалі паўзу ў стандартным рэжыме. Падыходзім да гульні ў выдатным фізічным стане. Адзначу, што хутка і без аніякіх праблем уліліся ў калектыў маладыя гульцы. Для нас гэта добра яшчэ і тым, што каманда дадае ў хуткасці. З "Гомелем" некаторыя навічкі атрымаюць свой шанец. Упэўнены, што павінны паказаць добры ўзровень. Чакаем цікавы матч.

Навабранцы

У другой палове сезону асноўны склад "Віцязя" ўзмацняць маладыя гандбалісты Яўген Міхно (1998 г.н.) і Ілля Салтанаў (1999 г.н.).

Плэймейкер Яўген Міхно пачынаў займацца гандболам ў Лепелі пад кіраўніцтвам трэнера Аляксандра Валер'евіча Бельсккага, лінейны Ілля Салтанаў - у Воршы. Ягоным першым трэнерам быў Валерый Аляксандравіч Раскоша.

Далей перспектыўныя спартоўцы трапілі ў Сувораўскае вычулышча, дзе трэніраваліся і гулялі ў складзе каманды "СКА-Суворавец" (трэнеры - Алег Шарэйка і Сяргей Кастрама). Дарэчы, Яўген Міхно мае досвед выступу за юніёрскую зборную Беларусі.

Кароткія звесткі пра суперніка

Месца ў чэмпіянаце Беларусі 2016/17: 3.

Шасцікратны бронзавы прызёр чэмпіяната Беларусі.

Прыйшлі ў каманду: Ігар Кажадуб, Дзмітрый Бягун, Андрэй Клімавец (усе - моладзевы склад "Гомеля"), Віктар Скрыпак.

Сышлі з каманды: Аляксей Ушал (СКА Мінск), Дзяніс Валынцаў (ГК Бяла-Падляска, Польшча).

Трэнер: Сяргей Цыганкоў.

Другие посты блога

Все посты