Tribuna/Гандбол/Блоги/Беларускія віцязі/Чацвёртае дэрбі. «Віцязь» прымае СКА

Чацвёртае дэрбі. «Віцязь» прымае СКА

31 студзеня пасля адпачынку аднаўляецца розыгрыш чэмпіяната Беларусі. «Віцязь» прымае мінскі СКА. Сустрэча пачнецца ў 18:00 у РЦАР па гандболе (Філімонава, 55/2).

Автор — Ivan Sapeha
31 января 2018, 09:00
Чацвёртае дэрбі. «Віцязь» прымае СКА

31 студзеня пасля адпачынку аднаўляецца розыгрыш чэмпіяната Беларусі. "Віцязь" прымае мінскі СКА. Сустрэча пачнецца ў 18:00 у РЦАР па гандболе (Філімонава, 55/2).

Пра гісторыю клуба і змены ў складзе армейцаў у міжсезонні мы распавядалі ў папярэднім прэв'ю.

У чэмпіянаце клубы правялі паміж сабой тры сустрэчы . Тройчы мацнейшым быў СКА:

СКА (Мінск) - Віцязь (Мінск) 34 - 16 

СКА (Мінск): Мароз, Чэрнікаў, Міскевіч; Вайлупаў (7), Кулеш (6), Данцоў (5), Рудзь (4), Ушал (3), Крывенка (2), Сотнік (2), Броўка (1), Лявухін (1), Сончык (1), Падшывалаў (1), Алёхін (1), Рабушка. 

Віцязь (Мінск): Грыбаў, Котаў, Ланін; Лях (3), І.Юркевіч (3), Красуцкі (3), Васілевіч (2), Бабкевіч (2), Ваявода (2), Бабічаў (1), Мандрык, В.Юркевіч, Жолудзеў, Кавальчук, Казлоў, Дударонак.

Віцязь (Мінск) - СКА (Мінск) 24 - 34 

Віцязь (Мінск): Ланін, Грыбаў; І.Юркевіч (6), Жолудзеў (4), Лях (3), Мандрык (2), Бабічаў (2), Кавальчук (2), Дударонак (2), В.Юркевіч (1), Ваявода (1), Казлоў (1), Васілевіч, Кухарэнка, Бабкевіч. 

СКА (Мінск): Мароз, Чэрнікаў; Вайлупаў (11), Данцоў (5), Броўка (3), Сотнік (3), Ушал (2), Бохан (2), Рудзь (2), Рабушка (2), Крывенка (1), Сончык (1), Гірык (1), Алёхін (1), Жыла, Падшывалаў.

СКА (Мінск) - Віцязь (Мінск) 52 - 20

СКА (Мінск): Міскевіч, Чэрнікаў; Вайлупаў (11), Гарбуз (8), Крывенка (7), Жыла (5), Рабушка (5), Сончык (3), Рудзь (3), Алёхін (3), Падшывалаў (2), Кулеш (1), Лявухін (1), Хадкевіч (1), Сотнік (1), Юшкевіч (1).

Віцязь (Мінск): Ланін, Счастны; Дударонак (5), Казлоў (4), І.Юркевіч (4), Ваявода (2), Лях (2), Мандрык (1), В.Юркевіч (1), Бабічаў (1), Васілевіч.

З моманту апошняй сустрэчы у чэмпіянаце Беларусі СКА згуляў адзін матч - параза ад БГК (26-30), пасля чаго пачалася міжнародная паўза. У склад зборнай Беларусі армейскі клуб дэлегаваў 5 гандбалістаў: Уладзіслава Куляша, Аляксандра Падшывалава, Вячаслава Бохана, Глеба Гарбуза і Мікалая Алёхіна.

У чэмпіянаце СКА за 15 тураў здабыў 27 балаў (13 перамог, адна нічыя, адна параза):

У чэмпіянаце Ігар Папруга выкарыстоўваў 23 гульцоў:У студзені клуб прыняў удзел у таварыскім турніры ў Запарожжы, дзе быў мацнейшы за "Данбас" (35-24), але саступіў ЗТР (30-33) і "Матору" (29-30). Пасля гэтага клуб правёў чатыры паядынка Балтыйскай перамогі над "Цэлтніексам" (25-24), "Гранітасам" (32-28), "Таллінам" (35-22) і нічыя з "Пыльвай" (29-29).

Кароткія звесткіЁсць у складзе і папаўненне. У бліжэйшы час у заяўку будзе ўключаны галкіпер нацыянальнай зборнай Вячаслаў Салдаценка.

Месца ў чэмпіянаце Беларусі 2016/17: 2.

Перамогі ў чэмпіянаце Беларусі: 10 (1993, 1994, 1995, 1996, 1997, 1998, 1999, 2000, 2001, 2002).

Прыйшлі ў каманду: Аляксей Ушал (Гомель), Уладзіслаў Данцоў (Матор, Украіна, арэнда), Артур Рудзь, Аляксандр Сотнік, Арцём Рабушка, Уладзіслаў Крывенка, Ягор Зелянко (усе - СКА-РДВАР), Вячаслаў Салдаценка (Адархей, Румынія).

Сышлі з каманды: Вадзім Гайдучэнка (Дынама Бухарэст, Румынія), Артур Карвацкі (Балатонфюрэд, Венгрыя), Аляксей Шынкель (Матор, Украіна), Дзяніс Крыцкі (Каліш, Польшча), Александр Пацыкайлік.

Трэнер: Ігар Папруга.

Другие посты блога

Все посты