Tribuna/Гандбол/Блоги/Беларускія віцязі/Апошні матч этапу. Прэв'ю да гульні з «Кронанам»

Апошні матч этапу. Прэв'ю да гульні з «Кронанам»

24 лютага “Віцязь” накіроўваеца ў Гродна, дзе ў гульні супраць мясцовага “Кронана” завершыць першы этап. Матч пачнецца ў 14:00 у СК “Вікторыя” (вул. Гагарына, 18/1).

Автор — Ivan Sapeha
24 февраля 2018, 10:11
Апошні матч этапу. Прэв'ю да гульні з «Кронанам»

24 лютага “Віцязь” накіроўваеца ў Гродна, дзе ў гульні супраць мясцовага “Кронана” завершыць першы этап. Матч пачнецца ў 14:00 у СК “Вікторыя” (вул. Гагарына, 18/1).

Cустрэча стане чацвёртай для каманд у гэтым сезоне. Папярэднія тры завяршыліся на карысць каманды з Гродна.

30.09.2017 Мінск

Віцязь (Мінск) - Кронан (Гродна) 21 - 37

Віцязь (Мінск): Грыбаў, Котаў; Красуцкі (4), Жолудзеў (3), Кавальчук (3), Ваявода (3), Ладуцька (3), В.Юркевіч (2), Васілевіч (1), Чыкун (1), Лях (1), Бабкевіч, Касмовіч, Казлоў, Дударонак.

Кронан (Гродна): Крэўчык, Шэлешка; Кабятка (8), Нясвадзьба (7), Навумік (5), А.Тарасевіч (5), Луня (5), Галубнічы (3), Лукашэвіч (3), Зубель (1), Сяліцкі, Кашталян.

08.10.2017 Гродна

Кронан (Гродна) - Віцязь (Мінск) 29 - 28

Кронан (Гродна): Крэўчык, Шэлешка; А.Тарасевіч (8), Нясвадзьба (6), Луня (5), Лявонаў (3), Лукашэвіч (3), Навумік (2), Кабятка (2), Галубнічы, Кашталян, Сяліцкі, Сідар, Зубель.

Віцязь (Мінск): Котаў (1); Бабічаў (10), Красуцкі (10), Кавальчук (3), Ладуцька (3), Ваявода (1), Мандрык, Васілевіч, В.Юркевіч, Бабкевіч, Касмовіч, Лях, Казлоў, Дударонак.

16.12.2017 Мінск

Віцязь (Мінск) - Кронан (Гродна) 29 - 35

Віцязь (Мінск): Ланін, Грыбаў, Счастны; Лях (7), Ладуцька (6), Ваявода (5), Бабічаў (4), Жолудзеў (3), Кавальчук (2), Дударонак (2), В.Юркевіч, Мандрык, Васілевіч, Бабкевіч, Казлоў.

Кронан (Гродна): Крэўчык, Навуменка, Нічэй; Янкоўскі (11), Луня (9), А.Тарасевіч (6), Нясвадзьба (3), С.Янкоўскі (3), Лукашэвіч (2), Зубель (1), Кабятка, Навумік, Лявонаў, Сяліцкі.

Матч для гродзенскай каманды мае вялікае значэнне. Каб трапіць ў чацвёрку мацнейшых каманд “Кронану” трэба набраць як мінімум тры ачкі ў астатніх матчах з “Віцязем” і СКА. Калі гэта задача не будзе выкананая, на другім этапе нас чакаюць яшчэ чатыры супрацьстаяння паміж нашымі клубамі.

У чэмпіянаце “Кронан” правёў 18 сустрэч, у якіх атрымаў 6 перамог і 12 параз:

Калі параўноўваць састаў з папярэднім матчам, то Ігар Сідзько ўжо ня зможа разлічваць на Аляксея Баклажца, які вярнуўся ў “Віцязь”. Варатарскую пазіцыю ўзмацніў узяты ў арэнду з БГК Уладзімір Корсак. Ростар “Кронана” налічвае 21 гульца:

Кароткія звесткі

Месца ў чэмпіянаце Беларусі 2016/17: 4.

Найлепшы рэзультат у чэмпіянатах Беларусі: 4 месца (2014/15, 2015/16, 2016/17).

Прыйшлі ў каманду: Аляксей Баклажэц (Віцязь), Антон Кабятка, Уладзімір Корсак (БГК, e арэндзе).

Сышлі з каманды: Дзмітрый Патоцкі (Ландзаротэ, Іспанія), Аляксей Баклажэц (Віцязь).

Трэнер: Ігар Сідзько.

Другие посты блога

Все посты