Tribuna/Гандбол/Блоги/Беларускія віцязі/В.а. галоўнага трэнера «Віцязя» Андрэй Барвіюк прааналізаваў другі тур чэмпіяната Беларусі ў групе «Б»

В.а. галоўнага трэнера «Віцязя» Андрэй Барвіюк прааналізаваў другі тур чэмпіяната Беларусі ў групе «Б»

Напрыканцы тыдня нас чакае трэці тур чэмпіяната ў групе «Б». А мы разам з нашым трэнерам Андрэем Барвіюком аналізуем папярэдні гульнявы ўікэнд.

Автор — Ivan Sapeha
17 апреля 2018, 14:56
В.а. галоўнага трэнера «Віцязя» Андрэй Барвіюк прааналізаваў другі тур чэмпіяната Беларусі ў групе «Б»

В.а. галоўнага трэнера "Віцязя" Андрэй Барвіюк прааналізаваў другі тур чэмпіяната Беларусі ў групе "Б" 

Пра гульнявы драйв

Апошнім часам у нашых высакарослых ляўшэй рэдка атрымоуваецца вырвацца за працы на гульні, з-за гэтага адпрацоўваем абарону ў меншасці першыя пятнаццаць хвiлiн. У выпадку дастаткова паспяховага адрэзку ў пачатку гульні далей каманда атрымлівае моцны зарад псіхалагічнай упэўненасці – ловiць гульнявы драйв. Так было ў матчы супраць зборнай 2000 г.н. Менавіта тады мы выдалі найболей эфектыўны перыяд абароны за кошт актыўных выхадаў і чоткай гульні "ў руку", дагналі суперніка. 

Пра абарону 

Нашы высакарослыя гульцы адыгрываюць вялікую ролю пры гульні на сваёй палове пляцоўцы. Гэта перш-наперш уплывае на выбар тактычнай схемы на канкрэтны матч. Пры аптымальным складзе ільвіная доля часу размяркоўваецца паміж гэтымі гульцамі - Бабічавым, Ладуцькам, Бабкевічам, Дударонкам і Кавальчуком. Калі хтосьці з іх выпадае, мы вымушаны перабудоўвацца і абараняцца меней высокімі гандбалістамі больш актыўна. На тое, каб навучыцца выкарыстоўваць такую схему гульні ў абароне нам патрэбны час. 

Рэзерв для паляпшэння

Увогуле, пакуль што ў нас не атрымліваецца стабільна гуляць у абароне. Гэта вялікі мінус для нас, бо апаненты адчуваюць упэўненасць і выглядаюць лепш псіхалагічна. Таксама адчуваецца розніца ў фізпадрыхтоўцы. Перыядычна мы не вытрымліваем тэмп і пры неблагой гульні на працягу большай частцы гульні, здаем напрыканцы. Паляпшэнне ўласнай формы - гэта першарадная задача для нас перад наступным турам. 

Таксама нам будзе не хапаць Дзмітрыя Бабкевіча, атрымаўшага пашкоджанне ў першай гульні папярэдняга туру. Жадаю яму найхутчэйшага аднаўлення! 

Пра пазітыўныя моманты

Так, у нас ёсць праблемы, але і падстаў для аптымізма хапае. У апошнім туры на пэўных адрэзках мы гулялі больш грунтоўна і ў атацы і ў абароне. Пачало працаваць тое, што мы рыхтуем на трэніроўках. Напрыклад, для нас не стала праблемай абарона 3-3 ад зборнай 2000 г.н. Мы пачалі больш эфектыўна задзейнічаць нашых гульцоў. У гульні супраць БГК-2 будавалі ўзаемадзеянні такім чынам, каб па максімуму задзейнічаць апорны кідок Дзмітрыя Бабічава. з вяртаннем у строй Івана Юркевіча здолелі больш поўна выкарыстоўваць правага паўсярэдняга і правага крайняга ў атацы.

Другие посты блога

Все посты