Tribuna/Баскетбол/Блоги/HOOPS BELARUS/«Зноў без якаснага выніку». Што думаюць пра беларускую маладзёжку, якая зараз гуляе на ЧЕ

«Зноў без якаснага выніку». Што думаюць пра беларускую маладзёжку, якая зараз гуляе на ЧЕ

Беларуская маладёжка гуляе зараз на чэмпіянаце Еўропы ў дывізіёне В. Дзяўчаты трэці год запар спрабуюць прабіцца ў эліту.

Блог — HOOPS BELARUS
10 июля 2018, 18:31
1
«Зноў без якаснага выніку». Што думаюць пра беларускую маладзёжку, якая зараз гуляе на ЧЕ

Беларуская маладёжка гуляе зараз на чэмпіянаце Еўропы ў дывізіёне В. Дзяўчаты трэці год запар спрабуюць прабіцца ў эліту.

Так, наша моладзевая зборная намагаецца прабіцца ў элітны дывізіён. Вы, канешне, на сто адсоткаў пра гэта не ведаеце, таму што футбол, Дамагой Віда славіць Украіну, а кіраўнік нашай краіны спявае на Купаллі. Столькі навін, што можна і прапусціць галоўную падзею беларускага баскетбола на пачатку ліпеня. Вось вам крыху інфармацыі:

— 7-15 ліпеня ў Румыніі праходзіць чэмпіянат Еўропы па баскетболу ў дывізіёне В. 12 краін змагаюцца за шанец перайсці ў эліту. 4 краіны, якія занялі першае і другое месца ў сваіх групах, выходзяць у паўфінал. Толькі тры каманды выйдуць у дывізіён А.

— беларускі прайгралі першы матч Чэхіі, але потым перамаглі Балгарыю і Турэччыну. 11 і 12 ліпеня пройдуць гульні з камандамі Даніі і Ісландыі.

— на дадзены момант наша зборная займае другое месца ў сваёй групе, якое пакуль гарантуе выхад у паўфінал.

* * * 

Аднак не для ўсіх вынікі моладзевай зборнай з'яўляюцца станоўчымі. Мне напісаў адзін з чытачоў майго блогу, які зусім неабыякавы да жаночага баскетболу Беларусі. І над яго словамі трэба задумацца:

«Ура, беларускі перамаглі балгарак. Толькі перамога анічога не дасць у будучым. І турнір, на маю думку, будзе зноў без якаснага выніку – падрыхоўкі кандыдатаў у дарослую каманду.

Галоўная праблема дзяўчат нашых зборных па баскетболу (пра пацаноў, якіх наогул не рыхтуюць, і так пісаць няма пра што) – адсунасць тэхнікі кідка. Адзін з шасці штрафных, больш менш стабільнае трапленне з сярэдней адлегласці толькі ў 2-3 чалавек, нават з пад кальца ў вольнай пазіцыі ганебныя для зборнікаў памылкі.

Я разумею, што не гэтым павінен займацца трэнер зборнай Беларусі. Аднак якога блазна браць у нацыянальную каманду дзяўчыну, якая рэгрэсіруе (я пра Гарбачову). Не хочуць трэніраваць самастойна тэхніку? Кавалеры ў галавах? Дайце шанец іншым, з малодшых камандаў бярыце. Так, Наталля можа абразіцца і наогул кінуць спорт. Ну дык хай гэта зробіць раней, чым пазней. А на яе пазіцыі паспрабуе сябе рэалізаваць больш старанная, якая сапраўды любіць гэту гульню, а не мальчыаўі, рэстаранчыкі, сацыяльныя сетачкі (ну як там сёння дэградзіруюць?).

Хаця для мяне быў бы лепшы вынік, калі б Гарбачова абразілася і пачала пахаць, спрабуючы вярнуць сабе страчаныя пазіцыі ў камандзе. І стаць тым, кім можа. А не атрымаўшы мяч, рабіць першы тупы крок у нікуды з ударам у пол, а пасля пачынаць круціцца з думкай, як пазбавіцца ад мяча. І гэта тая Гарбачова, якую ў мінулым годзе я прапаноўваў паспрабаваць у нацыянальнай дарослай камандзе!!!

Вялікія пытанні да трэнерскага штабу. Некаторыя ігракі ўжо не першы год разам, а дзе іх узаемадзеянні? Адсутнічаюць нават простыя камбінацыі, усе атакі заснаваны на індывідуальных дзеяннях пасля перакіду мяча з рук у рукі. Нават простай напрыжкі-прахода пад кальцо і скід на перыметр (не абы куды, а ў рукі партнёршы) я не заўважыў. 3-ачковыя кідкі здзяйсняюцца з непадрыхтаваных пазіцый, калі нават на кальцо дзяўчына магла яшчэ не глянуць. У балгарак жа ўсё па даросламу, камбінацыі трох дзяўчат сцягваюць нашу абарону і ў крайнім выпадку мяч находзіць вольную баскетбалістку на перыметры (у якой дастаткова часу зрабіць якасны кідок, а не бесталковае пулянне).

І перастаньце задушваць Масько. Дайце ей боль адпачынку, шукайце іншых…

Хаця разумею, што пляваць на будучае, вынік патрэбны сёння…

Шанец адрадзіць беларускі жаночы баскетбол канчакова губляецца». 

* * *

Больше информации про чемпионат Европы и женский баскетбол:

   

 

Другие посты блога

Все посты