Блог Запісы Палешука

Запал быў на ўзрозні. У Курыцічах прайшоў турнір па футболе 6х6

Другога ліпеня ў аграгарадку Курыцічы, які зʼяўляецца адной з футбольных сталіц раёна, адбыўся футбольны турнір. І хоць ён праводзіўся не ў самых лепшых умовах, пачынаючы з якасці пляцоўкі і заканчваючы не самым футбольным надворʼем, пра тое, што турнір адбыўся можна сказаць са стопрацэнтнай упэўненасцю.

У гэтым футбольным спаборніцтве ўзялі ўдзел чатыры каманды: дзве мясцовыя (далей Курыцічы-1 і Курыцічы-2), госці з Залесся, узмоцненыя бабуніцкімі футбалістамі, і Чалюшчавіч. Карыстаючыся сітуацыяй, дзякуем ім за ўдзел. Гульні праводзіліся па кругавой сістэме, г.з. кожны з кожным. Перад пачаткам непасрэднай гульнявой часткі турніру была праведзена пастраенне

З гэтага моманту пачалося самае цікавае. У гульні-адкрыцці турніру сустрэліся Курыцічы-2 і Залессе. У камандзе Курыцічы-2 знаходзіліся маладыя футбалісты (амаль усе малодшыя за 18 гадоў) вядомыя вопытным футбалістам Яўгенам Шэлегам. Гульня паміж вескамі-суседкамі мела своеасаблівую ноту спаборніцтва. Матч трымаў увагу гледачоў да самага свайго завяршэння, бо лік адкрыўся на апошняй хвіліне пасля гарматнага стрэла Канстанціна Філановіча ў бліжні вугал. Выніковы лік матчу – 1:0 у карысць «курканоў».

У другім матчы сустрэліся каманды Курыцічы-1 і Чалюшчавічы. У гэтым матчы аб інтрызе нават і думак не было: Курыцічы ўпэўнена перамаглі апанентаў з лікам 4-0.

Наступны матч быў яшчэ адной «гульнёй суседзяў». Напал барацьбы, як падабаецца такім гульням, быў на найвышэйшым узроўні, што раз-пораз вылівалася ў жорсткую, а часам і брудную гульню. У выніку залескія хлопцы дабіліся перамогі над Чалюшчавічамі з лікам 4:2.

Чацверты матч гэтага турніру быў своеасаблівым дэрбі: на сваёй пляцоўцы сутыкнуліся Курыцічы-1 і Курыцічы-2. З першых мінут ініцыятыва была ў больш сталай каманды (Курыцічы-1), перавагу яны змаглі перавесці ў мячы і зрабіць лік гэтага матчу 2:0. Але потым Курыцічы-2 адчулі сваю гульню і зраўнялі лік. Нічыйны лік 2:2 трымаўся дастаткова доўга, але Курыцічы-1 усё ж такі змаглі схіліць вагі ў сваю карысць і забіць вырашальны гол. Выніковы лік матчу – 3:2.

Пяты матч – супрацьстаянне каманд Курыцічы-1 і залескіх футбалістаў. Ці на курыціцкіх футбалістаў паўплывалі два матчы запар, ці яны недаацанілі свайго суперніка, але гэты матч прайшоў пад перавагай каманды з Залесся. Курыцічы не паспявалі вяртацца ў абарону, пакідаючы свайго абаронцу на двух, або нават трох нападаючых залескай каманды. Выніковы лік гэтага матчу – 2:3 у карысць Залесся

Перад апошнім, шостым матчам турніру, у турнірнай табліцы склалася вельмі цікавая сітуацыя: у двух каманд – Курыціч-1 і Залесся – было па 6 набраных ачкоў, і для таго, каб перамагчы на гэтым турніры, Курыцічам-2 патрэбна было перамагчы (каб зраўняцца з двума лідыруючымі камандамі) з розніцай у пяць мячоў (каб абыйсці іх па розніцы забітых-прапушчаных). Але пры падліку перад матчам Курыцічы-2 дапусцілі лёсавызначальную памылку: палічылі, што для перамогі ім хопіць узяць верх з розніцай у чатыры галы . Матч стартаваў. Курыцічы-2 глядзеліся ў гэтым матчы абсалютнымі лідарамі, што вылілася ў лік 2:0, але перад самым свістком на перапынак, з-за памылкі абароны, Чалючшавічы здолелі забіць гол. На перапынак каманды пайшлі з лікам 2:1. У вольным часе паміж таймамі была праведзена размова, якая запаліла полымя ў вачах курыціцкіх хлопцаў. На другую палову матчу Курыцічы-2 выйшлі матываванымі, чаго не скажаш пра футбалістаў з Чалюшчавіч. З самага пачатку другога тайма Курыцічы захапілі ініцыятыву і не аддалі яе да самага завяршэння матчу. «Курканы» здолелі забіць яшчэ тры безадказныя галы, пры тым апошні – перад самым фінальным свістком.

Гэта было падобна на казку, бо па папярэдніх падліках гэтага як раз хапала для перамогі. Гэта казка працягвалася да выніковага пераліку ачкоў, пасля яго ў турнірнай табліцы атрымалася вось такая цікавая сітуацыя:

У каманд Курыцічы-1 і Курыцічы-2 атрымалася аднолькавая розніца забітых-прапушчаных, але з-за таго, што Курыцічы-1 забілі на адзін гол больш, перамога ў гэтым турніры засталася за імі. Пасля былі ўручаны дыпломы камандам-прызеркам, а таксама лепшаму гульцу турніру – Філановічу Канстанціну. Гэты турнір атрымаўся нечакана напружаным, бо інтрыга прысутнічала да самых апошніх яго секунд, і нават вышэйназваныя яго недахопы, у выглядзе непрадказуемага надворʼя і не самай лепшай якасці поля не змаглі гэтаму перашкодзіць.

ФК Курыцічы УКантакце

Автор

Комментарии

  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья