Tribuna/Бокс/Блоги/Жыве Беларусь!/Таленавіты чалавек – таленавіты ва ўсім. Топавы белбаксёр прыгожа выконвае мілагучную песню пра Беларусь

Таленавіты чалавек – таленавіты ва ўсім. Топавы белбаксёр прыгожа выконвае мілагучную песню пра Беларусь

Беларускі баец муай-тай, чэмпіён свету Юрый Булат ужо скончыў сваю прафесійную кар’еру і зараз займаецца трэнерскай працай. Але, можа, яму самы час пачаць кар’еру артыста?

Автор — Бэзавы Кіт
12 октября 2022, 11:50
Таленавіты чалавек – таленавіты ва ўсім. Топавы белбаксёр прыгожа выконвае мілагучную песню пра Беларусь

Беларускі баец муай-тай, чэмпіён свету Юрый Булат ужо скончыў сваю прафесійную кар’еру і зараз займаецца трэнерскай працай. Але, можа, яму самы час пачаць кар’еру артыста?

Як расказаў баец, напрыканцы кар’еры ў яго з’явілася вялікае творчае натхненне – жаданне ўзяць у рукі інструмент і складаць вершы. На гэта навёў творчы працэс пад час трэніровак. Быццам бы ўдары па галаве так дзейнічаюць на мозг, што рэзка могуць развіцца нейкія новыя здольнасці.

«Я прыходжу дадому пасля трэніроўкі і не магу нават заснуць, пакуль не вазьму інструмент у рукі», – толькі паслухайце як цудоўна ён выканаў песню:

А у новым выпуску YouTube-канала «ЧестнОК» Юрый, які сапраўды вельмі шануе беларускую мову і культуру, задэклараваў вельмі прыгожы верш пра беларускі народ. Абавязкова паслухайце!

«Мова – гэта наш боль. Гэта ўсё ад палітыкі так званых нашых кіраўнікоў. Як так магло скласціся, што навіны ў Беларусі – на расійскай мове? Што гэта такое? Заедзьце ва Украіну – навіны на ўкраінскай мове, у Расію – на расійскай. Каб у Польшчы навіны былі па-літоўску або па-беларуску? Нонсэнс! Мне бачна расійская экспансія. Гэта, напэўна, нейкія імперскія амбіцыі. [Ідзе] пазбаўленне народу самаідэнтычнасці. Бо мова – гэта наш код, гэта пароль, гэта тое, што нас аб’ядноўвае. Гэта балючае пытанне. І тое, што зараз робіць дзяржава, тое, што зачыняюць беларускія школы, класы… Нават вёска ўжо пачала размаўляць не па-беларуску.

Што такое народ? Народ – гэта такая вялікая сям’я. [Чалавек, які размаўляе па-беларуску] – гэта чалавек з маёй сям’і, гэта свой», – кажа спартовец.

Другие посты блога

Все посты