🥀Вольныя спартоўцы разам ушанавалі памяць загінулых падчас Ночы расстраляных паэтаў і прачыталі верш пра «Курапаты»

🥀Вольныя спартоўцы разам ушанавалі памяць загінулых падчас Ночы расстраляных паэтаў.

🥀Вольныя спартоўцы разам ушанавалі памяць загінулых падчас Ночы расстраляных паэтаў і прачыталі верш пра «Курапаты»

🥀Вольныя спартоўцы разам ушанавалі памяць загінулых падчас Ночы расстраляных паэтаў.

Роўна 85 гадоў таму, у ноч з 29 на 30 кастрычніка, у турме “Амерыканка” былі расстраляныя беларускія літаратары, навукоўцы і грамадскія дзеячы. НКУС за адну ноч згубіла больш за 100 чалавечых жыццяў.

Кожны год беларусы ўзгадваюць пра гэтую жудасную дату, каб мы не забываліся пра тых, хто пацярпеў ад рук савецкага рэжыму.

Беларускія вольныя спартоўцы разам прачыталі верш Анатоля Сыса “Курапаты”, каб ушанаваць памяць Чорнай ночы.

Адпусціце мяне, Курапаты,

нават з куляю ў галаве,

да дзяцей, да жаны, да хаты.

Як там бацькаўшчына жыве?

У відэа ўзялі удзел Алег Дулуб, Сямён Букін, Дзмітрый Шэршань, Яўген Вяроўка, Сцяпан Папоў, Кацярына Сныціна, Мікіта Мешчаракаў Юрый Булат і многія іншыя.

Другие посты блога