Tribuna/Футбол/Блоги/Звязда/Іван Маеўскі: «Дзі­ця­чыя ма­ры? Хачу на канцэрт Эмінема»

Іван Маеўскі: «Дзі­ця­чыя ма­ры? Хачу на канцэрт Эмінема»

Дзяцінства, «Ювентус», метызны завод і «сэрцайкі замест зрэнак» - аб гэтым і не толькі ў шчырым інтэрв’ю Івана Маеўскага «Звяздзе»

Блог — Звязда
Автор — Звязда
27 июня 2015, 17:11
10
Іван Маеўскі: «Дзі­ця­чыя ма­ры? Хачу на канцэрт Эмінема»

У ад­на­го з са­мых перс­пек­тыў­ных фут­ба­ліс­таў збор­най Бе­ла­ру­сі Іва­на Ма­еў­ска­га доб­ры на­строй. Ён ся­дзіць пе­ра­да мной у ста­ліч­най ка­вяр­ні, што ў цэнт­ры, п’е гар­ба­ту, шчы­ра ўсмі­ха­ец­ца і пад­ра­бяз­на рас­каз­вае гіс­то­рыю сва­ёй муд­ра­ге­ліс­тай спар­тыў­най кар’­е­ры. Ка­лісь­ці ён пра­ца­ваў на за­вод­зе ў Рэ­чы­цы, ля­піў эты­кет­кі на скрын­кі з цві­ка­мі, а ня­даў­на дэ­бю­та­ваў за на­шу збор­ную, быў пры­зна­ны ад­ным з са­мых леп­шых паў­аба­рон­цаў пер­шын­ства Поль­шчы і ак­тыў­на «сва­та­ец­ца» прэ­сай у гран­ды там­тэй­ша­га фут­бо­ла.

«З Іс­па­ні­яй гу­ля­ла­ся спа­кой­на»

— Іван, ты ўжо па­спеў рас­клас­ці ў га­ла­ве па па­лі­чках усё пры­ем­нае, што з та­бой зда­ры­ла­ся за гэ­тыя паў­го­да?

— Так, для мя­не гэ­та на­ват вель­мі пры­ем­ныя 6 ме­ся­цаў, але на іх я асаб­лі­ва не за­цык­лі­ва­ю­ся. Хто ве­дае, мо­жа да іх я ішоў доў­гія 6 га­доў. Ка­лі ка­мусь­ці зда­ец­ца, што ў ма­ёй кар’­е­ры ўсё ад­бы­ло­ся вель­мі хут­ка, гэ­та зу­сім не так.

— Мно­гія ка­жуць, што ад­чу­ва­юць не­пе­ра­да­валь­ныя эмо­цыі, ка­лі ўпер­шы­ню трап­ля­юць у на­цы­я­наль­ную ка­ман­ду кра­і­ны. А што ця­бе най­больш ура­зі­ла, ка­лі пры­ехаў гу­ляць за Бе­ла­русь?

— Асаб­лі­ва ні­чо­га. Той час, які я пра­вёў у Поль­шчы, мя­не шмат ча­му на­ву­чыў, і я на мно­гія рэ­чы гля­джу ўжо вель­мі спа­кой­на, адэ­кват­на, без здзіў­лен­ня. Да та­го ж мя­не вы­клі­ка­лі ў на­цы­я­наль­ную ка­ман­ду ра­зам з Аляк­санд­рам Ма­ка­сём, з якім доў­га гу­ляў за «Пар­ты­зан» і «Мінск». На збо­ры мы жы­лі ў ад­ным па­коі, ра­зам хар­ча­ва­лі­ся. Пры гэ­тым ат­мас­фе­ра ў збор­най ад­ра­зу бы­ла кам­форт­най і прос­тай. Гэ­та вель­мі да­па­маг­ло.

— І матч з Іс­па­ні­яй ты так­са­ма ўнут­ра­на ўспры­маў больш-менш спа­кой­на?

— Не­спа­кой­на мне бы­ло, ка­лі вы­хо­дзіў на раз­мін­ку. Мы пра­ца­ва­лі ра­зам з Мак­сам Ва­ладзь­ко, і ў пер­шыя хві­лі­ны я на­ват не мог ад­даць яму дак­лад­ную пе­ра­да­чу на два мет­ры. Вось та­ды я хва­ля­ваў­ся, а пад­час гуль­ні, пры­зна­ю­ся шчы­ра, ад­чу­ваў ся­бе спа­кой­на.

«З дзя­цін­ства хва­рэю за італь­ян­скі «Ювен­тус»

— Ты не­як ска­заў, што тра­піў у збор­ную, на якую яшчэ ня­даў­на гля­дзеў па тэ­ле­ві­за­ры. А ці атрым­лі­ва­ла­ся ў дзя­цін­стве ўжы­вую на­зі­раць за мат­ча­мі на­цы­я­наль­най ка­ман­ды?

— Не, мая Рэ­чы­ца зна­хо­дзіц­ца да­лё­ка ад Мін­ска, і да­бі­рац­ца бы­ло вель­мі скла­да­на. Ад­нак я ста­ра­ўся гля­дзець транс­ля­цыі до­ма, не пра­пус­каць ні­вод­на­га мат­ча ка­ман­ды. Па­мя­таю, што мне вель­мі па­да­ба­ла­ся гуль­ня Мак­сі­ма Ра­ма­шчан­кі, Аляк­санд­ра Хац­ке­ві­ча, та­го ж Ва­лян­ці­на Бяль­ке­ві­ча, Аляк­санд­ра Куль­чыя. Ге­надзь Ту­мі­ло­віч быў вель­мі за­баў­ным, свое­асаб­лі­вым, але доб­рым ва­ра­та­ром.

— Вы­ні­кі мат­чаў у на­тат­нік не за­піс­ваў?

— Не, гэ­та бы­ло б пе­ра­бо­рам. Праў­да, фут­бол я лю­біў заўж­ды. Ка­лі б 7 га­доў та­му на­ве­да­лі на­шу ква­тэ­ру ў Рэ­чы­цы, уба­чы­лі б мой па­кой, цал­кам за­ве­ша­ны карт­ка­мі, пла­ка­та­мі з фут­боль­ных ча­со­пі­саў. Ся­род іх пе­ра­ва­жа­лі вы­явы на­цы­я­наль­ных збор­ных і ту­рын­ска­га «Ювен­ту­са» — ма­ёй лю­бі­май ка­ман­ды. Меў тры май­кі гэ­тай ка­ман­ды з проз­ві­шча­мі Дэль П’е­ра, Не­две­да і Ін­дза­гі. Па­ста­ян­на гля­дзеў Лі­гу чэм­пі­ё­наў. З не­цяр­пен­нем ча­каў, ка­лі ж на­ды­дуць 21:45 (тра­ды­цый­ны час па­чат­ку мат­чаў гэ­та­га тур­ні­ру. — Аўт.), і хлоп­чы­кі пад гімн бу­дуць трэс­ці вя­лі­кім па­лот­ні­шчам у цэнт­ры по­ля. Мно­гія мат­чы за­піс­ваў на ві­дэа­ка­се­ты. Са­мы лю­бі­мы з іх ад­быў­ся ў 2003-ым. Та­ды «Ювен­тус» пе­ра­мог мад­рыд­скі «Рэ­ал» з лі­кам 3:1 і вый­шаў у фі­нал.

Амаль увесь воль­ны час я пра­во­дзіў з мя­чом на ву­лі­цы. У на­шым два­ры так скла­ла­ся, што ад­на па­ло­ва пад­трым­лі­ва­ла «Юве», а дру­гая — анг­лій­скі «Ман­чэс­тэр Юнай­тэд». І мы, як ба­лель­шчы­кі гэ­тых ка­ман­даў, на­дзя­ва­лі май­кі ад­па­вед­ных клу­баў і ла­дзі­лі па­між са­бой мат­ча­выя су­стрэ­чы. По­ле зна­хо­дзі­ла­ся ў два­ры. Мы са­ма­стой­на ра­бі­лі ва­ро­ты, але ка­му­наль­ні­кі нам іх раз­бі­ра­лі. На жаль, у гэ­тых мат­чах мы час­цей са­сту­па­лі. Яшчэ па­мя­таю, на на­шай гуль­ня­вой пля­цоў­цы ні­ко­лі не бы­ло рас­лін­нас­ці, а ня­даў­на пры­ехаў да­до­му і ўба­чыў на ёй да­во­лі вы­со­кую тра­ву. І за тры дні, якія я пра­вёў на ра­дзі­ме, ні ра­зу не ба­чыў, каб нех­та там гу­ляў. Ха­ця ця­пер ле­та, на­двор’е ня­дрэн­нае… Не­як сум­на ад гэ­та­га.

— Прос­та ў па­чат­ку «ну­ля­вых» дзе­ці не ве­да­лі, што та­кое «УКан­так­це»…

— І што та­кое ма­біль­ны тэ­ле­фон, план­шэт, кам­п’ю­тар­ныя гуль­ні… У мя­не та­ды бы­ла гуль­ня­вая пры­стаў­ка «Дэн­дзі», по­тым з’я­ві­ла­ся «Се­га». Вось на іх я ад­ры­ваў­ся.

— Мяс­цо­вая ка­ман­да «Вед­рыч-97″ у ця­бе ка­рыс­та­ла­ся па­ва­гай?

— Так, я так­са­ма ха­дзіў на іх мат­чы. За­спеў тыя ча­сы, ка­лі яна збі­ра­ла на ста­ды­ё­не шмат лю­дзей. Але ў гэ­ты клуб мя­не не ўзя­лі і на­ват не раз­гля­да­лі маю кан­ды­да­ту­ру.

— Для фут­ба­ліс­та крыўд­на, ка­лі ка­ман­да з род­на­га го­ра­да не звяр­тае на яго ўва­гу…

— У ка­ман­дах ня­рэд­ка не цэ­няць сва­іх вы­ха­ван­цаў. Па­доб­ная сі­ту­а­цыя бы­ла і ў Рэ­чы­цы. На сва­іх хлоп­цаў там асаб­лі­ва не раз­ліч­ва­лі.

— А пас­ля тва­іх пер­шых пос­пе­хаў, на­пэў­на, за­га­ва­ры­лі: «Ой, дык гэ­ты ж Ва­ня — наш рэ­чыц­кі вы­ха­ва­нец!».

— Та­кія раз­мо­вы бы­лі, ка­лі я пе­ра­хо­дзіў з ка­лін­ка­віц­кай «Вер­ты­ка­лі» ў мін­скі «МТЗ-РІ­ПА». У мяс­цо­вых га­зе­тах пі­са­лі аб тым, што наш рэ­чыц­кі хло­пец пе­рай­шоў у мін­скую ка­ман­ду з Вы­шэй­шай лі­гі. «Пі­са­лі — і пі­са­лі. Ста­віў­ся да гэ­та­га спа­кой­на. Ка­лісь­ці я там са­праў­ды трэ­ні­ра­ваў­ся, ад­нак на гэ­тым усё скон­чы­ла­ся. Ска­жу толь­кі ад­но: усё, ча­го я да­сяг­нуў, здзейс­ні­ла­ся дзя­ку­ю­чы ма­ёй ве­ры, да­па­мо­зе бліз­кіх, у пры­ват­нас­ці, ма­ёй ма­ці, якая ўвесь час мя­не пад­ба­дзёр­ва­ла. Я не на­вед­валь­нік нач­ных клу­баў і ба­раў. Ста­ра­юся ўвесь час тра­ціць на трэ­ні­роў­кі. Не апош­нюю ро­лю ў ма­ёй бія­гра­фіі ады­гра­ла і шан­ца­ван­не. На ма­ім шля­ху трап­ля­лі­ся вы­ключ­на доб­рыя лю­дзі, якія да­па­ма­га­лі. У Ка­лін­ка­ві­чах гу­ляў Рус­лан Бе­лаш, які мне доб­ра да­па­мог з пра­ця­гам кар’­е­ры. Мы і сён­ня з ім у доб­рых ста­сун­ках. Ну і, без­умоў­на, важ­нае зна­чэн­не для мя­не мае трэ­нер Юрый Пун­тус. Ме­на­ві­та ён узяў мя­не ў «МТЗ-РІ­ПА». Ка­лі б не Пун­тус, я на­ўрад ці ся­дзеў за­раз у ка­вяр­ні і раз­маў­ляў з ва­мі.

— А дзе б ты быў?

— Цяж­ка ска­заць. Быў пе­ры­яд, ка­лі я ха­дзіў увесь у раз­ва­гах на­конт свай­го жыц­ця. Увесь час зай­маў­ся фут­бо­лам, пас­ля ха­дзіў да рэ­пе­ты­та­раў, по­тым не па­сту­піў на воч­ную фор­му на­ву­чан­ня ў Мінск. У вы­ні­ку я па­сту­піў на «за­воч­ку» . Спорт да­па­мог улад­ка­вац­ца на пра­цу. Спа­чат­ку пра­ца­ваў на рын­ку, пас­ля — на ме­тыз­ным за­вод­зе ў Рэ­чы­цы. У пра­цоў­най кніж­цы бы­ло за­пі­са­на «ўклад­чык-упа­коў­шчык». Я зай­маў­ся тым, што кле­іў эты­кет­кі на ка­роб­кі для цві­коў і ста­віў іх на драў­ля­ны пад­дон. І так усю зме­ну. Спа­чат­ку ўсё ра­біў уруч­ную, але праз ме­сяц пе­рай­шоў на аў­та­ма­тыч­ную ўпа­коў­ку. Ка­лі мне пра­па­на­ва­лі па­ехаць гу­ляць у дру­гую лі­гу ў Ка­лін­ка­ві­чы, я не раз­ва­жаў — па­га­дзіў­ся ад­ра­зу. Я прос­та ха­цеў гу­ляць у фут­бол.

— Мно­гія фут­ба­ліс­ты на за­вад­скіх спа­бор­ніц­твах за­кан­чва­юць сваю кар’­е­ру, а ты на­ад­ва­рот, з іх па­чы­наў.

— Гэ­та бы­лі звы­чай­ныя тур­ні­ры па­між цэ­хаў. Як толь­кі ўлад­ка­ваў­ся, мы ад­ра­зу па­еха­лі на ней­кія спа­бор­ніц­твы ў Го­мель. Вы­сту­па­лі за нас звы­чай­ныя лю­дзі, хоць ся­род іх бы­лі і тыя, хто так­са­ма ка­лісь­ці зай­маў­ся фут­бо­лам. Па­мя­таю, што гу­ля­лі ўсе нар­маль­на, ка­рэкт­на. Ні­хто ні­ко­га па на­гах не біў.

— Ці­ка­ва, а за­вод ця­бе ча­му-не­будзь на­ву­чыў?

— Дзя­ку­ю­чы яму я зра­зу­меў, што гэ­та са­праў­ды цяж­кая пра­ца, і гро­шы лю­дзям прос­та так не да­ста­юц­ца.

— У дру­гой лі­зе мно­гія гу­ля­юць вы­ключ­на за ідэю. Тваё вы­ступ­лен­не за ка­лін­ка­віц­кую «Вер­ты­каль» та­бе не зда­ец­ца ра­ман­ты­кай?

— Ка­лі я толь­кі там па­чы­наў, у мя­не ў ва­чах за­мест зрэ­нак бы­лі сэр­цай­кі. Я ў ка­ман­дзе, і гэ­та су­пер! Гро­шы га­лоў­ным для мя­не не бы­лі. Ха­це­ла­ся трэ­ні­ра­вац­ца, бе­гаць, гу­ляць. Га­лоў­нае, каб мне да­лі 100 ты­сяч на хар­ча­ван­не, і ўсё бу­дзе доб­ра. Ас­тат­няе бы­ло ўсё роў­на. Ка­лі ез­дзіў на ды­зе­лі ў Ка­лін­ка­ві­чы, да якіх трэ­ба бы­ло да­бі­рац­ца 3 га­дзі­ны, ма­ці збі­ра­ла мне ва­ліз­кі з ежай. Яна да­па­ма­га­ла мне заўж­ды. І на­ват та­ды, ка­лі ў Мін­ску бы­лі праб­ле­мы з гра­шы­ма, яна да­сы­ла­ла мне іх пе­ра­во­дам, і я ха­дзіў па іх у Глаў­паш­тамт.

— Пе­ра­ход у ста­ліч­ны «МТЗ-РІ­ПА» на­огул стаў­ся для ця­бе кос­ма­сам?

— Без­умоў­на. Я толь­кі ня­даў­на ба­чыў па тэ­ле­ві­за­ры, як гэ­тая ка­ман­да за­ва­я­ва­ла Ку­бак Бе­ла­ру­сі, а тут Юрый Пун­тус пра­па­на­ваў кант­ракт. Пры гэ­тым жа­дан­ня тра­піць вы­ключ­на у ста­ліч­ную ка­ман­ду ў мя­не не бы­ло. Жыў та­ды па­вод­ле пра­ві­ла: «Як бу­дзе, так і бу­дзе».

— Пас­ля ад­на­го фі­зіч­на­га прак­ты­ка­ван­ня ў Ка­лін­ка­ві­чах ты лі­та­раль­на не мог ха­дзіць. А што бы­ло са­мым скла­да­ным у но­вай ка­ман­дзе?

— Для мя­не ўсе прак­ты­ка­ван­ні на­па­чат­ку бы­лі скла­да­ныя, бо з імі ні­ко­лі не су­ты­каў­ся. І ка­лі па­пра­сі­лі зра­біць доў­гую пе­ра­да­чу, я ста­яў і ду­маў: «Блін, а што бу­дзе, ка­лі не атры­ма­ец­ца?». Я толь­кі па­ды­хо­дзіў да мя­ча, а на­га ўжо дры­жэ­ла.

«У Поль­шчы ле­гі­я­не­раў па га­лоў­цы не гла­дзяць»

— У Поль­шчу ты пе­ра­ехаў толь­кі ў сту­дзе­ні. А ці бы­лі маг­чы­мас­ці гу­ляць за за­меж­ны клуб ра­ней?

— Мяр­кую, што не. Па чут­ках, мной ці­ка­ві­ла­ся ка­ман­да з Ка­зах­ста­на, але ні­я­кай кан­крэ­ты­кі з гэ­тым ва­ры­ян­там не бы­ло. Нар­маль­ная пра­па­но­ва з’я­ві­ла­ся гэ­тай зі­мой. Я быў на ад­па­чын­ку, мне па­тэ­ле­фа­на­ваў агент і ска­заў, што ёсць ва­ры­янт па­ехаць у поль­скую ка­ман­ду «За­ві­ша» з Быд­га­шчы. Амаль ад­ра­зу па­га­дзіў­ся. У вы­ні­ку пад­пі­саў кант­ракт.

— Да­рэ­чы, на­конт аген­таў. Ве­даю, да­лё­ка не ўсе трэ­не­ры іх лю­бяць.

— Не трэ­ба ўсіх фут­боль­ных аген­таў ме­раць на адзін ка­пыл. Мно­гае так­са­ма за­ле­жыць ад фут­ба­ліс­таў. Чым пе­ра­шка­джае агент, ка­лі ён мо­жа знай­сці та­бе вар­ты ва­ры­янт для пра­цяг­нен­ня кар’­е­ры? Тут усё за­ле­жыць ад ця­бе. У Поль­шчы за­меж­ні­каў па га­лоў­цы не гла­дзяць. Там стаў­лен­не да іх не та­кое як у нас. Ка­лі ты неш­та зра­біў не так, як трэ­ба, ця­бе прос­та мо­гуць не­ўзлю­біць мяс­цо­выя хлоп­цы, і да­лей бу­дзе цяж­ка. А та­му, ка­лі ты ма­еш па­стаў­ле­ную мэ­ту пе­рад са­бой, га­ла­ву на пля­чах — трэ­ні­руй­ся, ста­рай­ся. Так, бу­дзе скла­да­на, але з ча­сам пра­грэс прый­дзе, і яго за­ўва­жаць.

— Пас­ля вы­ступ­лен­ня за «Фрай­бург» Ві­таль Ра­дзі­во­наў у ін­тэр­в’ю ка­заў мне на­ступ­нае: «Не ве­да­ю­чы мо­вы, мож­на лёг­ка стаць із­го­ем у ка­ман­дзе. На­па­чат­ку мо­гуць пра­ба­чаць, а ка­лі за­ўва­жаць не­жа­дан­не вы­ву­чаць мо­ву…». Згод­ны?

— Так, і я за­ўва­жыў, што на­шы ле­гі­я­не­ры ў сва­іх ін­тэр­в’ю час­та ро­бяць ак­цэнт ме­на­ві­та на мо­ве. Ве­да­е­це, чым мне па­да­ба­ец­ца трэ­нер Жа­зэ Маў­рыньё? Ва ўсіх кра­і­нах, дзе ён пра­цуе, ён імк­нец­ца раз­маў­ляць з фут­ба­ліс­та­мі на мяс­цо­вай мо­ве. Ка­лі мя­не прад­стаў­ля­лі ка­ман­дзе, я, без­умоў­на, хва­ля­ваў­ся. Зай­шоў у раз­дзя­валь­ню, са мной усе ві­та­лі­ся і ка­за­лі «чэсць» («ві­таю» па-поль­ску. — Аўт.). Мне па­ка­за­лі маё мес­ца, і я сеў. Мя­не ні­хто не ве­дае, я ні­ко­га не ве­даю і рус­кую мо­ву ні­хто не ве­дае. Ні­хто ні­чо­га не ка­жа. Вы­гля­да­ла гэ­та кры­ху па­цеш­на. Ну а пас­ля хтось­ці з хлоп­цаў за­га­ва­рыў са мной па-анг­лій­ску. Ка­лек­тыў мя­не пры­няў, ні­хто не іг­на­ра­ваў. Кан­так­тую з усі­мі.

— Але з поль­скай і анг­лій­скай мо­ва­мі у ця­бе ця­пер не так усё дрэн­на. На­ват ін­тэр­в’ю на іх да­еш.

— Я не ўтой­ваю, што доб­ра ву­чыў­ся ў шко­ле. Ад­зна­кі бы­лі вы­со­кія. А поль­ская мо­ва для мя­не — гэ­та ней­кі мікс бе­ла­рус­кай, і рус­кай, і ўкра­ін­скай. І да­ец­ца яна мне да­во­лі лёг­ка. Зра­зу­ме­ла, мно­гае за­ле­жыць ад слоў­ні­ка­ва­га за­па­су. Бу­ду ста­рац­ца яго па­шы­раць. А тое, што мне ка­жуць, пі­шуць у га­зе­тах, я ня­дрэн­на ра­зу­мею. Вось і на ўста­ноў­ках пе­рад гуль­нёй да­па­мо­гай пе­ра­клад­чы­ка ўжо не ка­рыс­та­ю­ся.

(відэа: http://wkszawisza.pl/)

— Ты ўжо доб­ра зна­ё­мы з поль­скі­мі фа­на­та­мі?

— На мой по­гляд, яны да­во­лі адэ­кват­ныя ба­лель­шчы­кі. Заўж­ды ця­бе пад­тры­ма­юць, але мо­гуць і па­кры­ты­ка­ваць.

— Якое са­мае дзіў­нае мес­ца, дзе да­вя­ло­ся да­ваць аў­то­граф?

— Ад­ной­чы ра­зам з сяб­рам елі ма­ро­жа­нае ў ганд­лё­вым цэнт­ры, і да нас па­ды­шоў да­рос­лы муж­чы­на, па­чаў ка­заць кам­плі­мен­ты, па­пра­сіў аў­то­граф. Чуць па­доб­ную пад­трым­ку бы­ло вель­мі пры­ем­на. Між ін­шым, у са­мім го­ра­дзе так­са­ма час­та па­ды­хо­дзяць ама­та­ры, рас­пыт­ва­юць, зы­чаць доб­рай гуль­ні.

— Лю­бі­мае мес­ца для ад­па­чын­ку ўжо знай­шоў?

— Быд­гашч сам па са­бе да­во­лі пры­го­жы го­рад. У ім ня­ма шмат­па­вяр­хо­ві­каў. Ён утуль­ны, пры­ем­ны, хоць і па на­сель­ніц­тве не­ма­лень­кі. Пры гэ­тым больш ча­су я пра­во­дзіў до­ма. На эк­скур­сіі і пра­гул­кі на­са­мрэч не так шмат ча­су. І ка­лі ў ця­бе адзін вы­хад­ны, ён пра­ля­тае во­ка­мгнен­на. Я толь­кі здо­леў вы­брац­ца і пра­гу­ляц­ца па Поз­на­ні. І тое толь­кі та­ды, ка­лі да­лі два дні на ад­па­чы­нак. Так, я на­ве­даў мно­гія поль­скія га­ра­ды, але ў мя­не па­куль скла­ла­ся ўра­жан­не зболь­ша­га аб іх ста­ды­ё­нах. А яны там на­са­мрэч вы­дат­ныя.

— Па вы­ні­ках се­зо­на «За­ві­ша» па­кі­нуў Эк­стра­лі­гу і ты ця­пер мо­жаш пе­рай­сці ў ін­шую ка­ман­ду. Ця­бе «сва­та­юць» у роз­ныя клу­бы, а сам бы ха­цеў дзе па­гу­ляць?

— У ка­ман­дах, якія бу­дуць удзель­ні­чаць у еў­ра­куб­ках. Я двой­чы удзель­ні­чаў у ква­лі­фі­ка­цыі Лі­гі Еў­ро­пы, і гэ­ты во­пыт мне вель­мі спа­да­баў­ся. Та­му мне вель­мі ха­це­ла­ся б яго зноў паў­та­рыць. Раз­ліч­ваю, што ця­гам гэ­та­га тыд­ня ўсё вы­ра­шыц­ца.

— Як лі­чыш, поль­скі чэм­пі­я­нат — гэ­та тыя спа­бор­ніц­твы, у якіх ты ха­цеў бы «асес­ці», па­гу­ляць яшчэ га­доў пяць?

— Ка­лі б так скла­ла­ся, я быў бы не су­праць. Там ад­на­знач­на вель­мі пры­ем­на гу­ляць у фут­бол. Што ты­чыц­ца ўзрос­ту, мне за­раз 27, і гэ­та той час, ка­лі фут­ба­ліст па­ві­нен гу­ляць. Гэ­та час роск­ві­ту. А вось пра жы­хар­ства за мя­жой я па­куль не за­дум­ваў­ся. Усё ж та­кі, як мне нех­та ня­даў­на ска­заў, га­лоў­нае — не мес­ца, дзе ты жы­веш, не коль­касць па­ко­яў у ква­тэ­ры. Га­лоў­ная, каб там жы­ла сям’я.

— А та­бе з дзяў­чы­най пры­хо­дзіц­ца жыць на дзве кра­і­ны.

— Так, ад­нак шмат што за­ле­жыць ад та­го, дзе я за­раз бу­ду гу­ляць. Але бы­ло б вель­мі доб­ра, каб Да­ша ў Поль­шчы бы­ла ра­зам са мной.

— Упэў­не­ны, мно­гае з та­го, што ты за­пла­на­ваў, ужо здзейс­ніў. А ці за­ста­лі­ся ў ця­бе яшчэ дзі­ця­чыя ма­ры, якія б вель­мі ха­це­ла­ся ажыц­ця­віць?

— Вя­лі­кіх мар у мя­не не бы­ло. Усе з ча­сам здзейс­ні­ла­ся. Але ёсць ад­но жа­дан­не, якое б вель­мі ха­це­ла­ся вы­ка­наць. Я ўжо даў­но слу­хаю рэп-вы­ка­наў­ца Эмі­не­ма. І бы­ло б вель­мі доб­ра па­тра­піць на яго­ны кан­цэрт. Толь­кі ў Еў­ро­пе ён, на жаль, не вы­сту­пае.

Фо­та Над­зеі Бужан

Другие посты блога

Все посты