Беларуская брамніца прапусціла эпічны мяч паміж ног і, здаецца, сама не зразумела, як такое адбылося
Заставалася толькі хапацца за галаву.
У першым туры жаночай Суперлігі-2024 «Лакаматыў» дома прымаў казанскі «Рубін». Дэбютны матч сезона завяршыўся перамогай гаспадарынь – 3:0.
Ужо па ходу першай паловы сустрэчы «Рубін», у браме якога стаяла арандаваная ў гэтае міжсезонне ў «Зоркі-2005» беларуска Лізавета Сяўко, прапусціў 2 мячы. Так што на другую палову трэнерскі штаб каманды вырашыў рызыкнуць і паставіў новага галкіпера – на полі з'явілася яшчэ адна беларуска 19-гадовая Аліса Мацкевіч, якая далучылася да каманды толькі ў лютым.
Але і ў гэтай спартсменкі дэбютны за «Рубін» матч не атрымаўся. На 63-й хвіліне абаронца зборнай Беларусі і маскоўскага «Лакаматыва» Ганна Казюпа рабіла закід у бок варот саперніц. Здавалася, што брамніца павінна была з лёгкасцю прымаць гэты мяч, але неспасціжным чынам ён шмыгнуў паміж ног Мацкевіч... Галкіперу нічога не заставалася, як толькі хапацца за галаву.