Знакамітасці завіталі на іспанскае Эль-Класіка. Асабліва шмат было зорак з тэніса
Некаторыя з іх таксама паспаборнічаюць у Мадрыдзе.
Сяміразовы чэмпіён Супербоўла Том Брэдзі, вядомы па «Хроснаму бацьку» акцёр Эндзі Гарсія і цэлы шэраг топавых тэнісістаў – на трыбунах «Сант’яга Бернабеу» ўчора было вельмі шмат знакамітасцяў. Зрэшты, некаторыя з іх у Мадрыд завіталі не толькі на футбол. Хутка ў сталіцы Іспаніі стартуе прэстыжны турнір па тэнісе. Напрыклад, Іга Свёнтак, Рафа Надаль і Карлас Алькарас удзельнічаюць у ім. Але таксама знайшлі некалькі гадзін, каб атрымаць асалоду ад Эль-Класіка. А вось экс-першая ракетка свету Наомі Осака нават зрабіла сумесны здымак з галкіперам «Рэала» Ціба Куртуа.
Цікава, хто з гэтых мужчын пройдзе далей на кортах Мадрыда: вопытны Надаль ці малады Алькарас?
Фларэнціна Перэс напярэдадні матчу сустрэўся з зоркамі амерыканскага футбола, тэніса і кіно.
А Том Брэдзі яшчэ і з героямі ўчорашняга вечара паспеў адсвяткаваць.
Па колькасці трафеяў з Брэдзі можа супернічаць хіба што «Рэал».