Усе навіны

Ілля Шымановіч: «На чэмпіянаце Расіі выступаць не буду»

7 красавіка, 21:59

Беларускі плывец Ілля Шымановіч пракаментаваў падрыхтоўку да АГ у Парыжы.

– Насамрэч цалкам задаволены працай, але мы яшчэ яе абмяркуем з трэнерам. Вынікамі не зусім задаволены, бо думаў, што будзе лепей. Буду адштурхоўвацца ад гэтых секунд і падладжваць пад іх сваю падрыхтоўку.

На чэмпіянаце Расіі выступаць не буду, таму што мы з трэнерам вырашылі, што гэта не прыдатны старт. Спадзяемся, што бліжэйшым стартам будзе чэмпіянат у Турцыі і, можа быць, яшчэ пару міжнародных стартаў. Чакаем адказу ад Федэрацыі і, верым, што мы трапім на Алімпіяду, – сказаў Шымановіч.