Усе навіны

Псіхолаг Вязоўская: «У беларускай лёгкай атлетыцы каласальная праблема педафіліі. Трэнер можа сказаць: «Пакуль я цябе ####, ты нармальна спаборнічала»

19 красавіка, 18:09

Псіхолаг Крысціна Вязоўская пракаментавала праблему педафіліі ў беларускім дзіцячым спорце.

«У спорце праблема педафіліі існуе, і ў лёгкай атлетыцы беларускай праблема існуе каласальная, мы ведаем імёны, але ахвяры, якія выраслі ахвяры, не хочуць падаваць іскі, хоць гэта не тое каб хаваецца ў гэтым асяроддзі. Усе ведаюць хто, як, што, калі.

Мы не можам прыцягваць да адказнасці, таму што ахвяры адмаўляюцца, таму што ў ахвяр ёсць вынікі, таму што трэнер можа сабе дазволіць, я скажу як ёсць, спадзяюся запикают, можа сабе дазволіць сказаць: «Пакуль я цябе #### [імеў], ты нармальна спаборнічала», – сказала Вязовская.