Усе навіны

Барыкела стаў незалежным дырэктарам IT-кампаніі SOFTSWISS, заснаванай беларусамі

23 красавіка, 10:40

Былы бразільскі гоншчык Рубенс Барыкела далучыўся да каманды IT-кампаніі SOFTSWISS, якая была заснавала беларусамі, у ролі незалежнага дырэктара па Лацінскай Амерыцы.

На сваёй пасадзе Барыкела выступіць кансультантам па рэгіянальнай бізнес-культуры і камунікацыі з партнёрамі на месцах, а таксама будзе павышаць дасведчанасць аб індустрыі анлайн-забаў у лацінаамерыканскім рэгіёне.

SOFTSWISS вядомая сваёй працай у сферы крыптагэмблінга, стварыўшы рашэнне для працы з крыптавалютамі ў сферы анлайн-забаў.

Барыкела з'яўляецца віцэ-чэмпіёнам Формулы-1 у 2002 і 2004 гадах і бронзавым прызёрам у 2001 і 2009 гадах.