Усе навіны
Відэа

Матч Еўралігі «Рэал» – «Партызан» не дагулялі з-за масавай бойкі гульцоў

28 красавіка 2023, 08:58

Другі матч серыі плэй-оф Еўралігі паміж «Рэалам» і «Партызанам» завяршыўся масавай бойкай гульцоў.

За 1:40 да завяршэння чацвёртай чвэрці пры ліку 95:80 на карысць гасцей разыгрываючы «Рэала» Сергіё Юль жорстка сфаліў на Кевіне Пантэры. У выніку на пляцоўцы адбылася сутычка з удзелам амаль усіх ігракоў абедзвюх каманд.

Падчас бойкі Гершон Ябуселе кінуў праз сябе Дантэ Экзама, Маціяс Лесар паваліў Джанана Мусу на паркет. Праз хвіліну пасля бойкі Ябуселе знік з пляцоўкі.

Суддзі вырашылі не даігрываць матч, паколькі амаль усе гульцы абедзвюх каманд былі выдалены з пляцоўкі.

«Калі была ўжытая дыскваліфікацыя да тых гульцоў, якія ўдзельнічалі ў сутычцы, і тым, хто аўтаматычна атрымаў выдаленне за тое, што пакінуў зону лавы для запасных, ні адна з каманд не мела неабходнага мінімуму з двух гульцоў, якія неабходныя для завяршэння гульні, таму матч лічыцца афіцыйна завершаным з лікам на момант яго прыпынку – 80-95 на карысць «Партызана», які зараз вядзе ў серыі з лікам 2-0», – гаворыцца ў паведамленні Еўралігі.