Усе навіны

Кацярына Сныціна: «Віншую беларускі рэжым за паспяховае знішчэнне баскетбола, найлепшай гульнявой зборнай краіны»

27 чэрвеня, 17:19

Экс-капітан зборнай Беларусі Кацярына Сныціна падзялілася меркаваннем аб адхіленні беларускіх спартсменаў ад міжнародных спаборніцтваў.

– У нядзелю скончыўся жаночы чэмпіянат Еўропы па баскетболе-2023.

Фінал выдаўся афігенным. Бельгійкі, прайграючы ўсю гульню, у канцоўцы абыгралі іспанак, першы раз у сваёй гісторыі сталі чэмпіёнкамі.

Я перастала выступаць за нацыянальную каманду амаль 2,5 гады таму. Увесь гэты час вельмі мала сачыла за еўрапейскім баскетболам нацыянальных каманд. Аказалася, што практычна ў кожнай камандзе саставы абнавіліся мінімум на палову. Цяпер на пляцоўцы разам з пастаяннымі лідэрамі зборнай гуляе іх маладое пакаленне або пакаленне на замену, менавіта гуляе, а не сядзіць на лаўцы.

Гэта я да таго, што ад пачатку вайны на пытанні беларускіх СМІ “Як адхіленне зборнай паўплывае на яе будучыню” адказвала, што будзе канешне цяжка, але цярпіма.

Жадаю памяняць свой адказ. Відавочна, будзе дупа.

Да заканчэння вайны і зняцця санкцый тое, што засталося ад касцяка зборнай, ужо магчыма скончыць з баскетболам. Астатнім гульцам, абкатаным толькі ў гульнях супраць зборных СНД і Эрытрэі, спатрэбіцца некалькі гадоў, каб яны маглі супернічаць на адной хуткасці з гульцамі еўрапейскіх зборных.

Віншую беларускі рэжым і ўсіх, хто мае дачыненне за паспяховае знішчэнне баскетбола, найлепшай гульнявой зборнай краіны, – напісала Сныціна.