Усе навіны

«Мінспорту» заснавала імгненную латарэю для «атрымання сродкаў на развіццё фізкультуры і спорту»

13 траўня, 15:41

«Мінспорту» Лукашэнка сваёй «пастановай» на пяць гадоў заснавала імгненную электронную латарэю «Свая гульня».

Мэтай правядзення латарэі называецца «атрыманне дадатковых грашовых сродкаў на развіццё фізічнай культуры і спорту, у тым ліку алімпійскага і паралімпійскага руху».

Латарэя будзе даступная толькі на спецыяльным сайце і ў дадатках, дзе ад удзельнікаў запатрабуюць прайсці рэгістрацыю. На прызавы фонд пойдзе ад 45 працэнтаў да 95 працэнтаў прынятых ставак.