Кубак свету: Сімон выйграла гонку пераследу, Кінунен – 48-я, Блашко – 59-я
Французская біятланістка Жулiя Сімон выйграла жаночую гонку пераследвання на этапе Кубка свету па біятлоне ў Канцiялахці.
Экс-біятланісткі зборнай Беларусі Анастасія Кінунен і Дар'я Блашко фінішавалі 48-й і 59-й адпаведна.
Нагадаем, што IBU адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.
Кубак свету па біятлоне-2022/23
1-ы этап
Канцiялахці, Фінляндыя
Гонка пераследвання
Жанчыны
1. Жулiя Сімон (Францыя) – 31.13,3 (0)
2. Даратэя Вірэр (Італія) – 11,9 (0)
3. Эльвіра Оберг (Швецыя) – 21,7 (1)
4. Ліза Вітоцы (Італія) – 26,3 (1)
5. Эма Лундэр (Канада) – 33,2 (1)
6. Каралін Каламбо (Францыя) – 53,5 (0)
7. Маркета Давыдава (Чэхія) – 59,3 (1)
8. Ванеса Фойгт (Германія) – 1.04,6 (1)
9. Ліза Тэрэза Хаўзер (Аўстрыя) – 1.04,7 (3)
10. Ханна Оберг (Швецыя) – 1.15,7 (3)...
48. Анастасія Кінунен (Фінляндыя) – 4.45,5 (5)...
59. Дарʼя Блашко (Украіна) – 6.34,9 (5)...