Усе навіны

Ульсбю-Ройселан абыйшла Нойнер па колькасці залатых узнагарод на ЧС па біятлоне

17 лютага 2023, 21:52

Нарвежская біятланістка Мартэ Ульсбю-Ройселан заваявала 17-ю ўзнагароду на ўзроўні чэмпіянату свету.

Золата ў адзіночнай змешанай эстафеце ў Аберхофе стала для нарвежкі 17-й узнагародай ЧС.

На яе рахунку 13 залатых медалёў і 4 бронзы.

Па агульнай колькасці ўзнагарод яна зраўнялася з Магдаленай Нойнер, якая мае 17 узнагарод ЧС (12-4-1).

Па колькасці залатых медалёў Мартэ абыйшла немку – 13 супраць 12. У Ульсбю-Ройселан 2 асабістых золата, у Нойнер – 6.