Усе навіны

Жанмано выйграла спрынт на КС у Эстэрсундзе, Блашко – 78-я

1 снежня, 18:35

1 снежня адбыўся жаночы спрынт у рамках першага этапа Кубка свету па біятлоне ў Эстэрсундзе.

Першай фінішавала францужанка Лу Жанмано, нарвежкі Каралінэ Кнотэн і Юні Арнеклейв прыйшлі 2-й і 3-й адпаведна. Экс-біятланістка зборнай Беларусі Дар'я Блашко, якая выступае за Украіну, прыйшла да фінішу 78-й.

Каляндар Кубка свету сезона-2023/24 тут.

Кубак свету

1-ы этап

Эстэрсунд, Швецыя

Спрынт

Жанчыны

1. Лу Жанмано (Францыя) – 20.05,6 (0+0)

2. Караліне Кнотэн (Нарвегія) – 8,5 (1+0)

3. Юні Арнеклейв (Нарвегія) – 17,6 (0+1)

4. Францыска Пройс (Германія) – 18,3 (1+1)

5. Ванэса Фойт (Германія) – 20,0 (0+1)

78. Дар'я Блашко (Украіна) – 3.11,8 (0+1)

Поўныя вынікі тут.