Усе навіны

Раман Малуха: «Смольская знаходзіцца не ў той форме, у якой была раней»

17 лютага, 09:25

Старшы трэнер жаночай зборнай Беларусі па біятлоне Раман Малуха падзяліўся меркаваннем аб спартсменках, якія прымуць удзел у эстафеце на спартакіядзе ў Расіі.

– Алена Кулак, наша самая юная спартсменка, адпачывае. Мы аналізуем хуткасць перамяшчэння, якой на гэтых спаборніцтвах не хапае, і з-за ўзросту зноў жа.

– Ганна Сола – першая, нягледзячы на ўчорашнюю няўдалую гонку. Чаму?

– Ганну паставілі пачынаць эстафету, аналізуючы хуткасці перамяшчэння суперніц, а яны вельмі высокія. Сола мае самую высокую хуткасць у беларускай камандзе. Нельга дапушчаць адставанні з першага этапа.

– Смольская бяжыць перадапошняя, Лешчанка – апошняя. Чаму?

– Хуткасць. На дадзены момант Дзінара і Ірына па гэтым кампаненце прыкладна роўныя, развіваюць 6,1 м / с. Таксама ўлічвалася іх псіхалагічная ўстойлівасць.

– Ці становіцца функцыянальны стан Дзінары лепш на працягу турніру ў Залатавусце?

– Дзiнары трэба яшчэ прайсці працяглы курс падрыхтоўчай працы. На дадзены момант яна знаходзіцца не ў той форме, у якой была раней. Паціху яна вяртаецца. Тут нельга залішне рызыкаваць і перанапружваць арганізм, – сказаў Малуха.

Нагадаем, Смольская прапусціла частку сезона з-за нараджэння дзіцяці. Пасля выхаду з дэкрэта спартсменка правяла 1 гонку.