Усе навіны

Віцэ-прэзідэнт Саюза біятланістаў Расіі Растоўцаў: «Беларусаў дапусцілі да спартакіяды дзякуючы «міністру спорту» Кавальчуку»

19 лютага, 17:13

Віцэ-прэзідэнт Саюза біятланістаў Расіі Павел Растоўцаў расказаў, як было вырашана дапусціць беларусаў да ўсерасійскай спартакіяды.

– Як атрымалася дамовіцца наконт таго, каб беларусы выступалі?

– Не магу дакладна сказаць, але тут вельмі вялікі ўплыў аказаў [так званы] міністр спорту Беларусі Сяргей Кавальчук. Ужо на этапе Кубка Садружнасці ў Раўбічах вялася пра гэта размова і, як разумею, яна была потым вынесена на ўрадавы ўзровень. А ўжо крыху пазней гэтае пытанне было вырашана. Думаю, што ўдзел беларусаў стаў магчымым дзякуючы вашаму [так званаму] міністру спорту і турызму, – распавёў Растоўцаў.