Усе навіны

З-за туману зменены час пачатку індывідуальных гонак на КС у Халменколене

1 сакавіка, 13:45

Міжнародны саюз біятланістаў (IBU) зноў змяніў час пачатку індывідуальных гонак на сёмым этапе Кубка свету ў Халменколене.

Час пачатку гонак змяніўся з-за туману. Жаночая індывідуальная гонка, якая павінна была адбыцца 29 лютага, пройдзе 1 сакавіка ў 15:00, хаця раней планавалася, што спартсменкі выйдуць на старт у 14:30.

Мужчынская гонка пачнецца на 15 хвілін пазней, чым планавалася – у 17:45.